Главная > Новости > Культура > Вядомы рэканструктар гістарычнай керамікі прыедзе ў Полацк. Тэма лекцыі – «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі»


Вядомы рэканструктар гістарычнай керамікі прыедзе ў Полацк. Тэма лекцыі – «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі»

14:00, 24.10.2023 932 Источник: https://gorod214.by/

Полацкі музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае жыхароў і гасцей горада на лекцыю Валерыя Зінкевіча «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі».

berestyanik

Што мы ведаем пра старадаўні гліняны посуд? Якія асаблівасці ў вытворчасці посуду з гліны былі ў нашых продкаў? Якія тыпы посуду вырабляліся? Якія тонкасці ведалі нашыя прабабулі пры выкарыстанні разнастайных гаршкоў? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў вы зможаце пачуць, калі наведаеце лекцыю «Берасцень, берасцянік, ці ў чым раней ежу захоўвалі», што адбудзецца ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я 28 кастрычніка а 12-й гадзіне.



Лекцыю правядзе адзін з самых вядомых у Беларусі ганчароў і рэканструктараў гістарычнай і этнаграфічнай керамікі, мастак Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Валерый Зінкевіч.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму калі ласка запішыцеся па тэлефоне: +375 214 46-30-41.

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код