Главная > Новости > Давай сходим > Полацкі музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае на Каляды


Полацкі музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае на Каляды

10:00, 12.01.2024 1605 Источник: https://gorod214.by/

У Полацку 14 студзеня а 13 гадзіне пройдзе калядная вечарына, якую ладзяць музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я сумесна з фальклорным гуртом «Варган». Жыхароў і гасцей горада запрашаюць адзначыць свята разам. Не забудзьце ўзяць з сабою пачастункі для Казы, Мядзведзя, Ваўка ды Бусла, каб год быў шчодрым і паспяховым.

DSC_0362 

Каляды для нашых продкаў з’яўляліся адным з важнейшых святаў зімовага перыяду. У сістэме народнага календара гэта свята зімовага сонцавароту, якое сімвалізавала нараджэнне «новага сонца», абазначала канец старога і пачатак новага гаспадарчага года.

DSC_0162

У народнай культуры калядоўшчыкі залічваліся да сакральных гасцей — «Божых людзей», што прыносілі добрую вестку аб нараджэнні Хрыста і абнаўленні свету, жадалі багацця і дабрабыту гаспадарам у новым годзе.

Прайшло шмат часу, але мы дагэтуль упэўнены, што калядоўшчыкі працягваюць несці добры настрой, радасць, праграмуюць наступны год толькі на лепшае. Пераканацца ў гэтым зможа кожны, хто прыйдзе ў музей на свята.

kalyadi_poster

Читайте также: Пусть станет невозможное возможным! Байдарочники Полотчины поздравляют земляков с Новым годом



Несметные сокровища небес. Лучшую рождественскую звезду выбирают на выставке в Полоцке

В Полоцке открылась «Лавка Деда Мороза». Посмотрите, что там есть

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код