Главная > Новости > Общество > «Родны мой горад – любоў мая». Жыхары Полацка ўзгадваюць любімыя беларускія радкі да Дня роднай мовы


«Родны мой горад – любоў мая». Жыхары Полацка ўзгадваюць любімыя беларускія радкі да Дня роднай мовы

07:00, 21.02.2024 2074 Источник: https://gorod214.by/

21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння мы запыталі нашых чытачоў пра самыя цёплыя і незабыўныя для іх словы на роднай мове, папрасілі ўзгадаць вершаваныя радкі ці крылатыя выразы, якія запомніліся сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю. А яшчэ мы пашукалі беларускую мову на вуліцах Полацка з Наваполацкам – яе прысутнасць у нашых гарадах адлюстроўваюць фотаздымкі.

Фота: Кірыл Смалякоў

7g 

Самы папулярны адказ пра цёплыя і любімыя беларускія словы даволі чаканы: ці не кожны трэці з апытаных успомніў «Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі». Праспявалі далей? Гэта і праўда ўжо наш генетычны код. Як і наступнае ў гэтым мілагучным спісе:

«Груша цвіла апошні год»;

«Родны мой горад – любоў мая, казка кахання чароўная»;

«Малюся я небу, зямлі і прастору, магутнаму Богу, Усясвету малюся»;

DSC_2836 

«Асцярожна, дзверы зачыняюцца, наступны прыпынак – канцавы»;

«Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем»;

«Хто я – Дзед-Барадзед, абыйшоў белы свет»;

«Дзе мама маладая, дзе ля вакна рабіну вяселы вецер калыхае»;

«Ты куды мяне клічаш, паслухай, завіруха мяце, завіруха»;

DSC_2975

«Цямнее край зубчаты бора, і тчэ забыўшыся рука, паміж пярсідскага ўзора цвяток радзімы васілька»;

«Калі рана ўстанеш разам з сонцам зыркім, што ўсплыве над зыбкім вогнішчам зары»;

DSC_9842

DSC_2811_1

«Простыя словы, простыя рэчы, хлеб на стале, полымя ў печы»;

«Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка Костуся займае»;

«У суботу Янка ехаў ля ракі, над ракой Алена мыла рушнікі»;

DSC_2827

«Спіць над лесам аблачынка, засынай, мая дзяўчынка, добрай ночы, добрай ночы, засынай, мой любы хлопчык»;

«Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк»;

«Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну»;

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш»;

«Рубон! Рубон! Рубон!»;

DSC_9828



«Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць».

DSC_2796 

Напэўна, усе ці амаль ўсе гэтыя радкі вам знаёмыя. Цікава, што калі людзі ўслых прамаўляюць гэта, то нават змяняюцца ў твары. Мова ўплывае на мысленне, а родная мова, здаецца, прымушае расправіць плечы і адчуць у сабе адначасова і моц, і пяшчоту. А яшчэ нашыя чытачы падзяліліся некаторымі сваімі гісторыямі.

«Еду в любимый Полоцк в маршрутке №30 – за рулем мужчина в годах. Разговаривает на белорусском языке. Объявляет все остановки лично. Выходящим из маршрутки пассажирам говорит: «Сыходзьце асцярожна, глядзіце пад ногі».

DSC_2817

«Калі я іду ў якую-небудь установу па дакументы, я пераходжу на беларускую мову. Мяне ўважліва слухаюць і заўсёды вельмі ветліва дапамагаюць. Гэта вам лайфхак».

DSC_2822

«Спачатку я гаварыла «На наступным прыпынку, калі ласка», потым «Дайце мне 300 г цукерак «Знічка, калі ласка», а цяпер я асмялела і размаўляю на беларускай мове ў паліклініцы, у дзіцячым садку. Чую толькі кампліменты, бачу ўсмешку. Нехта выбачаецца, што не дужа добра валодае мовай, і не можа адказаць прыгожа. Бывае, што проста здзіўлена глядзяць. Але я таксама стала здзіўлена глядзець на тых, каму незвычайна чуць у Беларусі беларускую мову».

DSC_2828

«Байка, шуфлядка, боты, бурак – калі я пераехаў у свой час вучыцца ў Піцер, мяне хутка «рассакрэцілі», што я беларус».

DSC_2800

«Мы с семьей отдыхали в Турции, а до этого мы несколько лет жили не в Беларуси. Однажды вечером, гуляя по территории отеля, мы увидели мужчину и двух его маленьких дочерей-близняшек. Они через ютуб смотрели «Калыханку». Когда мы услышали: «Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі», захотелось плакать. Это было до мурашек по коже».

DSC_9858

Полацк – пачатак Беларусі, і тут родная мова гучыць не толькі ў музеях ды ў кабінетах школ, але і ў звычайных стасунках паміж людзьмі. Віншуем са святам усіх, хто лічыць беларускую мову роднай, хто з пяшчотай ды павагай да яе ставіцца.

DSC_2795

DSC_2815

DSC_2736

DSC_2798

DSC_2834

DSC_2824

DSC_9852

Читайте также: Дамы становятся королевами. В Полоцке представили дизайнерскую одежду Надежды Манцевич

В Полоцке стартовал открытый конкурс лоскутного шитья. Какие условия?

В Новополоцке открылась выставка Ирины Башун «За полчаса до весны»

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Кацярына Вязевіч




Не вижу код