У полацкім касцёле Святога Андрэя Баболі сустракалі Віфлеемскае святло міру. Прымаючы гэты агеньчык, варта ўзгадаць у малітве тых людзей, якія пакутуюць з прычыны розных узброеных канфліктаў, каб хутчэй перамагло дабро і ўсталяваўся мір.
Фота: Кірыл Смалякоў
Як паведамляе афіцыйны партал Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, Бэтлеемскае святло міру 20 снежня даставілі ў Беларусь каталіцкія скаўты. Агонь быў ўрачыста ўнесены ў катэдральныя святыні Гродна і Мінска, а потым распачаў падарожжа па 140 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафіях краіны.
Карані акцыі па распаўсюджванні Бэтлеемскага агню ўзыходзяць да 1986 года, калі супрацоўнікі аўстрыйскай радыёкампаніі ÖRF вырашылі такім чынам аддзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі «Святло ў цемры».
Акцыя, якая спачатку планавалася як аднаразовая, спадабалася людзям і стала міжнароднай каляднай традыцыяй.
У 1989 годзе гэтую ініцыятыву падхапілі скаўты, перадаўшы агонь з Бэтлеема спачатку ў суседнія з Аўстрыяй краіны, а з цягам часу – і ў больш аддаленыя.
Бэтлеемскі агонь запальваецца дзіцем або падлеткам ад нязгаснай лампады ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме і спецыяльным авіярэйсам дастаўляецца ў Аўстрыю, адкуль распаўсюджваецца скаўтамі ў розныя краіны свету.
У нашу краіну Бэтлеемскі агонь упершыню быў афіцыйна дастаўлены ў 1998 годзе, хоць ужо раней акцыю праводзілі ў Беларусі харцэрскія дружыны на Гродзеншчыне і Аб’яднанне Беларускіх Скаўтаў у Мінску. З 2008 у парафіі яго дастаўляюць каталіцкія скаўты. Сёлета гэтае служэнне нясуць хлопцы і дзяўчаты з Віцебска, Гродна, Жодзіна, Івянца, Мінска і Полацка.
У 2024 годзе ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе паўплываў на правядзенне акцыі. Упершыню за ўсю яе гісторыю будзе распаўсюджвацца Бэтлеемскі агонь, прывезены летась, які цэлы год захоўвалі аўстрыйскія скаўты.
Гэты факт паказвае, што мір — вялікая каштоўнасць, але ў цяперашнім свеце яго можна вельмі лёгка згубіць. Пасланне міру, якое нясе Бэтлеемскае святло, як заўсёды актуальнае, бо сёння шмат дзе ў свеце неспакойна.
Прымаючы гэты агеньчык, варта ўзгадаць у малітве тых людзей, якія пакутуюць з прычыны розных узброеных канфліктаў, каб хутчэй перамагло дабро і ўсталяваўся мір.
Читайте также: Время волшебства. Как проходило шествие новогодних персонажей в Полоцке
Автопарад и флешмоб Дедов Морозов. В Новополоцке зажгли огни на главной городской елке
Митрополит рассказал, почему каждый белорус обязан побывать в Полоцке