Главная > Новости > Культура > Спеўныя скарбы Полаччыны патрапілі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі


Спеўныя скарбы Полаччыны патрапілі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі

12:40, 26.08.2025 848 Источник: t.me/vitebsk_region_officially

Тэлеграм-канал Віцебскай вобласці змясціў падборку публікацый пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаныя ў рэгіянальны рэестр Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ад Полацкага раёна ў спіс патрапіла спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных песень «у перахлёст». Што яна сабой уяўляе і чым адметная ад іншых?

photo_2025-08-24_20-00-40

Фота: t.me/vitebsk_region_officially

Элемент  ўяўляе  сабой  веды  і  навыкі,  звязаныя  з  традыцыйным  выкананнем песень у манеры «у перахлёст», прызнаныя  супольнасцю 

Традыцыя распаўсюджана ў вёсцы Багатырская Полацкага раёна. Супольнасць гэтай мясцовасці вызнае манеру выканання песень «у перахлёст» часткай сваёй культурнай спадчыны, што  перадаецца  ад  пакалення  да  пакалення,  фарміруе пачуццё ідэнтычнасці, вучыць людзей паважаць культурную разнастайнасць і творчасць чалавека.

На Полаччыне самабытныя спевы ў манеры «у перахлёст» бяруць пачатак з даўніх часоў. Яны адлюстроўваюць этнаграфічную асаблівасць паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі, якую вызначае галоўным чынам аднагалоссе ў харавым спеве.



«У перахлёст» выконваюцца толькі асобныя жніўныя і купальскія песні. Многія з іх не маюць ўзросту, таму што запісаныя ад старэйшых носьбітаў, якія тыя перанялі іх ад сваіх маці і бабуль.

Прызначаныя для выканання на адкрытым паветры, гэтыя песні спяваюцца напружанымі, зычнымі галасамі, а строфы заканчваюцца доўгім унісонам. Асаблівасць выканання ў тым, што адную і тую ж музычную фразу па чарзе выконваюць некалькі груп спявачак.

Чытайце таксама: «Это мое родовое гнездо по отцовской линии». Удивительная история о том, как полочанка своими руками реставрирует дом дедушки в деревне

Колыбельная для уходящего лета. Делимся подборкой лирических фотографий, где простые вещи обретают новую ценность

В Новополоцке начался прием заявок на конкурс песни «Халі-Хало 2025»

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код