Главная > Новости > Давай сходим > «Дыярыуш падарожніка» на плошчы Скарыны. У цэнтры Полацка пакажуць сцэны з жыцця старажытнага горада з музыкай, танцамі, турнірамі, батлейкай


«Дыярыуш падарожніка» на плошчы Скарыны. У цэнтры Полацка пакажуць сцэны з жыцця старажытнага горада з музыкай, танцамі, турнірамі, батлейкай

14:50, 02.09.2025 1282 Источник: https://gorod214.by/

Унікальны праект «Дыярыуш падарожніка» упершыню будзе рэалізаваны на плошчы Скарыны ў Полацку. Гасцей запрашаюць перанесціся ў даўніну і адчуць подых гісторыі. Інтэрмедыі з жыцця сярэдневечнага горада разыграюць удзельнікі тэатра гістарычнага строю «Полацкі звяз» разам з сябрамі не менш вядомых калектываў рэгіёна – фальклорнага гурта «Варган», клуба гістарычнай рэканструкцыі «Чорны война», народнага тэатра лялек «КапялюШ».

photo_2025-09-01_10-51-07

У перакладзе з лацінскай мовы слова «дыярыюш» азначае дзёньнік. Уявім сабе, што па вуліцах старажытнага Полацка вандруе падарожнік і запісвае свае ўражанні ў нататнік. Ажывіць пабачаныя ім сцэны з жыцця нашых продкаў і задумалі ўдзельнікі праекта.

Усіх цікаўных яны запрашаюць на плошчу Францыска Скарыны 6 верасня а 18 гадзіне. У праграме – гістарычныя мініяцюры і абрады, сярэднявечная музыка, батлейка, танцы, гульні, катанне на конях.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

Вось што расказалі пра сваю задуму арганізатары:

«Полацк – горад з багатай гісторыяй. Але ж ёсць вялікая розніца, вывучаць яго па кнігах ці адчуць яго ўнікальнасць на ўласным досведзе. Усіх, каму цікава паглядзець на старажытны Полацк вачыма сярэднявечнага падарожніка, запрашаем на сустрэчу на гарадской плошчы. У вас будзе магчымасць на свае вочы пабачыць гістарычныя замалёўкі і старадаўнія абрады, апынуцца ў чароўным віры сярэднявечнай музыкі, танцаў, гульняў, адчуць магію батлейкі. Конна ці пешшу вы станеце часткай маленькай гісторыі. Рады вітаць вас на інтэрмедыях «Полацк. Дыярыуш падарожніка».

Читайте также: В Полоцке приглашают на новый сплав-квест «Река истории: от Рогнеды до наших дней»



Повысит качество образования. В ПГУ открылась инновационная лаборатория цифровых двойников

На старте учебного года. Как праздновали 1 сентября в СШ №15 Новополоцка

 

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код