Главная > Новости > Общество > Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае на фальклорнае свята «Ехала Каляда з Полацку...»


Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае на фальклорнае свята «Ехала Каляда з Полацку...»

09:40, 08.01.2026 1710 Источник: polotsk.museum.by

Полацкі музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я сумесна з фальклорным гуртом «Варган» запрашаюць жыхароў і гасцей горада на калядную сустрэчу ў цёплай сяброўскай атмасферы.

DSC_8637

На свята прыйдзе гурт калядоўшчыкаў з Казой, якая сімвалізуе ўрадлівасць і дабрабыт. У абрадавых песнях прагучаць пажаданні, каб год быў шчодры, удалы і шчаслівы. Госці змогуць даведацца, як адзначалі Каляды нашы продкі, паўдзельнічаць у традыцыйных беларуских гульнях і карагодах, атрымаць падарункі ад цыганкі і стаць удзельнікамі варожбаў.

Не забудзьце пачастункі для Казы, каб новы год быў напоўнены радасцю, усмешкамі і прыемнымі сюрпрызамі.

Калі? 10 студзеня а 13 гадзіне

Дзе? Полацк, вул. Войкава, 1



Кошт? 5 рублёў

image2025-12-29_10-58-11

Чытайце таксама: Центр ремесел Полоцка приглашает посетить новогоднюю Лавку Деда Мороза

«Кожная пятніца – роднае, сваё»: поддерживаем белорусское вместе

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код