Главная > Новости > Общество > «Скарбніца майстэрства»: беларускія традыцыйныя строі, вышыўку, ткацтва прэзентуе выстава ў Наваполацку


«Скарбніца майстэрства»: беларускія традыцыйныя строі, вышыўку, ткацтва прэзентуе выстава ў Наваполацку

15:10, 10.02.2026 500 Источник: https://gorod214.by/

У Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка пачала працаваць выстава «Скарбніца майстэрства». Мы пабылі на адкрыцці і прапануем пазнаёміцца з экспазіцыяй па фотаздымках нашага карэспандэнта Кірыла Смалякова.

DSC_2541

Выстава прысвечана Году беларускай жанчыны. Арганізатары запрашаюць прасякнуцца магіяй народных рамёстваў, якія адлюстроўваюць этнічную ўнікальнасць беларусаў.

DSC_2559

У экспазіцыі можна пабачыць рэплікі і рэканструкцыі беларускіх традыцыйных строяў, тканыя дарожкі і паясы, вырабы з набіванкай, створаныя наваполацкімі майстрамі.

DSC_2556

Выстава паказвае, што народнае мастацтва жыве і развіваецца – жыхары сучаснага горада шануюць і зберагаюць традыцыі продкаў, цікавяцца спадчынай, аднаўляюць старажытныя святы і абрады, вывучаюць і пераймаюць розныя віды рамёстваў. Адзін з доказаў таму – дзейнасць народнага калектыву архаічных спеваў «Княжыч», які выступіў на адкрыцці выставы.

DSC_2500

Экспазіцыя ў Цэнтры рамёстваў Наваполацка будзе працаваць да 20 сакавіка. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 50-32-82.

DSC_2586

DSC_2494

DSC_2515

DSC_2493

DSC_2506



DSC_2554

DSC_2525

DSC_2565

DSC_2583

DSC_2577

DSC_2576

DSC_2594_1

DSC_2581

Читайте также: «В нем живет память рода». Посмотрите, какой необыкновенный костюм-оберег создала мастерица из Полоцка

ФОК «Изумруд» в Новополоцке приглашает посетителей после капитального ремонта. Какие услуги и по каким ценам?

Как в Полоцке будут праздновать Масленицу? Публикуем программу

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by




Не вижу код