Сустрэць вясну ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прапанавалі цікавым і нават крыху фантастычным мерапрыемствам. У суботу 14 сакавіка тут пройдзе творчая сустрэча «Паазер’е і беларускае фэнтэзі». Запрашаюць усіх, хто хоча правесці дзень ва ўтульнай атмасферы, адкрыць для сябе нешта новае і нязведанае.

У музей завітаюць Яўген Папакуль, перакладчык-скандынавіст, выкладчык ПДУ, і Маргарыта Латышкевіч, пісьменніца, аўтар шэрагу кніг, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Госці падзеляцца досведам ужывання скарбаў Паазерскага фальклору ў гумарыстычным фэнтэзі «Ордэн шэрай макрыцы», распавядуць пра вытокі міфалагічнага фэнтэзі «Век людзей» і тое, як свет рамана генетычна звязаны з традыцыямі нашага краю.
Акрамя выступленняў, плануецца інтэрактыў з наведвальнікамі, прэзентацыя кніг, аўтограф-сесія і гарачая гарбата.
Кніга Маргарыты Латышкевіч «Век людзей» яшчэ ёсць у продажы ў кнігарні «Светач».

Читайте также: Когда леди выходят на старт. Массовый женский забег посвятили 8 Марта в Полоцке