Главная > Новости > Давай сходим > Танцы ў Полацку: гурт «Варган» запрашае на адкрыццё веснавога сезона. Прыедуць асаблівыя госці


Танцы ў Полацку: гурт «Варган» запрашае на адкрыццё веснавога сезона. Прыедуць асаблівыя госці

08:00, 03.04.2026 118 Источник: https://gorod214.by/

Фальклорны гурт «Варган» абвясціў пра адкрыццё веснавога танцавальнага сезона. Пачнецца ён з унікальнай падзеі. У Полацк завітаюць асаблівыя госці – вядомыя этнахарэографы Сяргей Выскварка і Ігар Вузлоў. Запрашаюць усіх, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай, хоча больш даведацца пра традыцыі продкаў або проста адпачыць і цікава правесці час.

SnapInsta.to_659598586_18522977797079660_7780239438139870115_n

На майстар-клас па танцах усіх запрашаюць 3 красавіка ў 18.30.

4 красавіка ў 14.00 адбудзецца навукова-практычны семінар «Пытанні захавання і папулярызацыі фальклорнай спадчыны сярод дзяцей і моладзі».

DSC_8361_1

«Не прапусціце унікальную магчымасць паўдзельнічаць у нашых мерапрыемствах і даведацца шмат цікавага», – заклікаюць варганаўцы.

Уваход вольны. Для ўдзелу ў майстар-класе варта ўзяць зменны абутак.

SnapInsta.to_658795950_18522977779079660_8027790636098431166_n



DSC_6147

Читайте также: В Софийском соборе Полоцка пройдет XXXVIII Фестиваль старинной и современной камерной музыки

В Полоцке выступит один из самых известных виолончельных ансамблей мира Rastrelli Cello Quartet

У Полацку запрашаюць разам адзначыць свята «Гуканне вясны»

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код