Главная > Новости > Общество > Як інклюзіўны праект пры падтрымцы ЕС змяніў жыццё Данііла Савёнка з Наваполацка. Фотагісторыя


Як інклюзіўны праект пры падтрымцы ЕС змяніў жыццё Данііла Савёнка з Наваполацка. Фотагісторыя


Дзевяцікласнік Данііл Савёнак цяпер можа наведваць заняткі нароўні са сваімі аднакласнікамі. Такую магчымасць яму падаў праект «Наваполацк − ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада».

Zastavka

У рамках ініцыятывы ў Наваполацкай сярэдняй школе №8, дзе вучацца Данііл і яшчэ трыццаць падлеткаў з асаблівасцямі ў развіцці, усталяваны новы ліфт. У дзяцей з інваліднасцю, якія раней навучаліся дыстанцыйна, з’явілася больш магчымасцяў камунікаваць са сваімі аднагодкамі і настаўнікамі. Дзякуючы індывідуальнаму чыпу яны могуць карыстацца ліфтам самастойна ў зручны для іх час і свабодна перамяшчацца па ўсёй школе.

1

У Наваполацкай СШ №8 навучаюцца 30 школьнікаў з асаблівасцямі ў развіцці, у тым ліку 11 − з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата. Яшчэ 35 асаблівых дзяцей займаюцца тут у пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Работа па адаптацыі школьнага асяроддзя да адукацыйных патрэб вучняў будзе працягнутая.

4

Інклюзіўны праект рэалізуюць Наваполацкі гарвыканкам, а таксама грамадскія аб'яднанні «Беларускі саюз транспартнікаў» і «Беларускае таварыства інвалідаў» пры фінансавай падтрымцы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Ён накіраваны на забеспячэнне роўных і недыскрымінацыйных магчымасцяў атрымання адукацыі для дзяцей і моладзі.

6

Бюджэт праекта: 514 080 €, з якіх больш за 423 тысячы з'яўляюцца ўнёскам ЕС.

7

8

9

10

12

Фото: euprojects.by

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код