Главная > Новости > Забаўкі > Лянуха і сырніца па-аўдзееўску: полацкая дзяўчына Надзейка прывезла новыя рэцэпты са свайго «смачнага падарожжа»


Лянуха і сырніца па-аўдзееўску: полацкая дзяўчына Надзейка прывезла новыя рэцэпты са свайго «смачнага падарожжа»

12:35, 24.08.2018 3225

З’явіўся шосты выпуск кулінарнага шоў «Смачнае падарожжа Надзейкі». На гэты раз дзяўчына пабывала ў Полацкім раёне ў вёсцы Аўдзеева, дзе навучылася гатаваць лянуху і сырніцу па-аўдзееўску.

nadzeyka

Каб даведацца, як гатаваць новыя стравы, Надзейка завітала да Аксёнавай Аліны Фёдараўны, якая зараж жыве ў весцы Аўдзеева. Першае, чум пачаставала Аліна Фёдараўна Надзейку, быу суп са свежай капусты з малаком, які завецца «Лянуха».

lyanuha

Бульбу трэба парэзаць на палавінкі і паставіць варыць, дабавіць мелка нарэзаную капусту і пацёртую моркву. Калі ўсё зварылася, бульбу патаўчы і забяліць малаком. Давесці да кіпення. Пасаліць і дабавіць прыправы на свой густ.

Таксама Надзейка поспрабавала «Сырніцу па-аўдзееўску».

syrnica

Змяшаць тварог і жаўток. Пакласці атрыманую масу ў палатняны мяшочак, завязаць і прыдавіць гнётам. Калі атрыманая маса падсохне, парэзаць яе на невялікія кавалачкі, паліць таплёным маслам і дадаць соль або сахар на свой густ.



Фота: Смачнае падарожжа Надзейкі

Пра астатнія прыгоды Надзейкі ў вёсцы Аўдзеева можна пачытаць тут

Чытайце таксама: Готовим «Гуляш Деликатесный люкс» от «Витконпродукта» из курицы со сметаной

Как мы приготовили вкусную курицу на солевой подушке, хотя никогда раньше этого не делали – кулинарный блог GOROD214.BY

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код