12 студзеня а 14 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і фальклорны гурт Варган шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам.
Пра падрабязнасці вечара gorod214.by распавялі супрацоўнікі музея:
— Каляды ў музеі ткацтва сталі ўжо сапраўднай шматгадовай традыцыяй. Кожны год мы запрашаем палачан прыняць удзел у нашым свяце «Ехала Каляда з Полацку». Незабыўную атмасферу свята створаць святочныя віншаванні ад калядоўшчыкаў гурта «Варган», якія «самі ідуць і казу вядуць» – як сімвал урадлівасці і дабрабыту. Абрадавыя песні, гульні, танцы абавязкова паспрыяюць, каб год быў удалы і шчаслівы. Батлеечны спектакль «Цар Ірад» падорыць адчуванне сапраўднай казкі для дарослых і дзетак. Уваход будзе каштаваць чатыры рублі. Сябры! Не забудзьцеся пра пачастунак для Казы, каб год у вас быў добрым і ўдалым.
Фото: polotsk.museum.by
Читайте также: В Полоцке детям показывают самую настоящую батлейку. Посмотрите, как это красиво (фото)
З аншлагам і танцамі. «Варган» прэзентаваў альбом з музыкай Полаччыны. ФОТА і ВІДЭА