Главная > Новости > Культура > З аншлагам і танцамі. «Варган» прэзентаваў альбом з музыкай Полаччыны. ФОТА і ВІДЭА


З аншлагам і танцамі. «Варган» прэзентаваў альбом з музыкай Полаччыны. ФОТА і ВІДЭА

12:02, 10.10.2018 3254 Источник: gorod214.by

Прэзентацыя першага музычнага альбома фальклорнага гурта «Варган» прайшла ў канцэртнай залі Полацкага калегіума. У студыйнік «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны» ўвайшло больш за трыццаць музычных твораў, у тым ліку 18 абрадавых і пазаабрадавых песен ды інструментальных твораў. Падтрымаць гурт прыехалі фольк-гурт «Рада», Сяржук Доўгушаў, а ў залі сабралася некалькі дзясяткаў палачан. 

present1

Удзел у канцэрте прыняла і спявачка Алімпіяда Міхайлаўна Шчарбакова з вёскі Шастова Полацкага раёну, купальская песня ў выкананні якой увайшла ў альбом. Сваімі эмоцыямі пасля вечарыны з gorod214.by падзяліўся музыка гурта «Варган» Стась Сілка.

present3

present8

— Імпрэза прайшла ў неверагодна цёплай атмасферы, дома і сцены лечуць, але прэзентацыя альбома дома таксама і вялікая адказнасць, бо прыходзяць блізкія людзі, сябры, і ты павінен даць справаздачу за сваю дзейнасць, паказаць сябе з найлепшага боку, і мне падаецца ў нас атрымалася, — кажа «варганавец».

present4

Прэзентацыя сабрала шмат месцічаў, што стала прыемнай нечаканасцю для сталічных музыкаў. 

present6

present9

— Людзей прыйшла поўная заля, наш менскі сябар Сяржук Доўгушаў быў моцна здзіўлены, сказаў, што звычайна у раёнах на падобныя мерапрыемствы прыходзіць чалавек 20. Выступіў гурт "Рада" які прыехаў у Полацак з Менску адымыслова, каб нас падтрымаць, выступілі і мы, важнай часткай канцэрта стаў выступ Алімпіяды Міхайлаўны, у свае 80 з хвастом у яе столькі сіл, каб выйсці на сцэну перад заляй і заспяваць, што моладзі можна пазайздросціць! Я адчуваў свята, такое свята, якіх у мяне ў жыцці яшчэ не бывала, гэта было нешта вялікае і важнае. Мне падаецца, што не я адзін адчуў гэта, — адзначыў Стась Сілка.

present7

Шмат хто з гледачоў застаўся пасля імпрэзы на танцы, якія завершылі вечар. Цяпер «Варган» чакаюць у Мінску і Віцебску, дзе таксама будзе прэзентаваны альбом музыкі з полацкіх абшараў.

Чытайце таксама: Палачане адсвяткавалі Купалле на месцы, дзе скакалі цераз вогнішча яшчэ ў даўнія часы. ФОТА

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код