Нарэшце і ў Полацк завіталі зоркі сучаснай беларускай літаратуры, каб пачытаць свае тэксты і раздаць аўтографы. Фестываль «Pradmova» прайшоў у прыемнай і па-хатняму ўтульнай атмасферы, а дзякуючы «Акадэмкнізе» і некаторым выдавецтвам мясцовыя атрымалі магчымасць набыць рэдкія на нашых прасторах кнігі.
Як і абяцалі арганізатары, паглядзець і паслухаць у першую нядзелю вясны ў кавярні «Раздол» было каго. Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў аўтафікшн пра свае (ды і нашыя таксама) дзевяностыя, новыя кнігі з уласнымі тэкстамі і перакладамі паказалі Марыя Мартысевіч, Юлія Цімафеева, Лявон Баршчэўскі, Ганна Севярынец, Стась Карпаў, Міхась Баўтовіч, Павел Касцюкевіч і шмат хто яшчэ – проза і вершы гучалі ад 11 гадзіны раніцы да позняга вечара.
А спявалі палачанам у гэты дзень Зміцер Бартосік і Кася Камоцкая. Хай не падчас ўсяго фестываля там было шматлюдна, Полацк атрымаў, здаецца, прышчэпку добрай літаратуры. Застаецца спадзявацца, што Pradmova вернецца ў горад над Дзвіной і ў наступным годзе.
Фотаздымкі: Кірыл Смалякоў
Больша фота ТУТ
Чытайце таксама:
«Рубон» возвращается. Самый крутой фестиваль Полоцка проведут в этом году