Главная > Новости > Культура > Сем спектакляў — сем герояў: незвычайны тэатральны фестываль адбудзецца ў Полацку


Сем спектакляў — сем герояў: незвычайны тэатральны фестываль адбудзецца ў Полацку

14:55, 03.04.2019 3846 Источник: gorod214.by

Міжнародны фестываль монаспектакляў «Уmoўno» пройдзе 5-7 красавіка ў Полацку, паведамілі gorod214.by яго арганізатары. Такі фармат тэатральнага жыцця — новая з'ява для нашых краёў, таму распавядзем аб усім падрабязней. 

0_afrank2_aa4bc606

Фрагмент спектакля «Игра об Анне Франк» 

— Назва «Уmoўno» для першага тэатральнага фестываля ў Полацку абрана не выпадкова. У яе аснове ляжыць слова mono (ад старажытнагрэчаскага «адзін»). Адзін прафесійны акцёр на ўласным прыкладзе дэманструе мастацтва перадачы эмоцый, змены настрояў, паказвае эвалюцыю метаду стварэння вобразу героя.

З іншага боку, літара «ў» з'яўляецца ўнікальнай, бо не сустракаецца ў іншых кірылічных алфавітах. Яе можна лічыць сімвалам непаўторнасці беларускай культуры. І, вядома, кажучы пра тэатр, мы маем на ўвазе пэўную ўмоўнасць таго, што адбываецца на сцэне, дзе шмат што залежыць ад рэжысёра, ад галоўнай думкі, ад успрымання гледача, — распавядаюць арганізатары.

Месца падзей: Полацкі гарадскі Палац культуры.

Якія спектаклі будуць? 

5 красавіка, 19.00 «Игра об Анне Франк». Сацыяльна-мастацкі тэатр, Санкт-Пецярбург, Расія / Кошт квітка: 8 рублёў

0_afrank5_a8681b65

«Игра об Анне Франк» – спектакль па дзённікавых запісах 13-гадовай Ганны Франк, дзяўчынкі, якая хаваецца са сваёй сям’ёй у акупаваным Амстэрдаме ад пераследу нацыстаў. Гісторыя апавядае пра фарміруемы светапогляд і перапыненае жыццё. Дзеянне пагружае гледача ў багаты на ўражанні і пачуцці свет падлетка, з яго праблемамі і адкрыццямі, нягодамі і радасцямі, канфліктамі і прымірэннямі. Актрыса на сцэне пражывае тыя дні з жыцця Ганны Франк, на якія пакажа ігральны кубік. Кожны спектакль – новы спектакль! Ён нараджаецца тут і цяпер на вачах у гледачоў. І толькі фінал непазбежны...

6 красавіка, 14.00 «Парный танец в одиночку». Святлана Аляксеева, Полацк, Беларусь / 8 рублёў

0_z-d008fbbb_cb07156a

Гераіня спектакля – адзінокая, жанчына, якая зусім апусцілася, – патрапіўшы выпадкова ў тэатральную касцюмерную, прымярае на сябе розныя касцюмы і становіцца то царыцай, то пакаёўкай. Але ўласны няўдалы лёс не прыкрыць ніякай вопраткай...

6 красавіка, 16.30 «Сад». Андрэй Саўчанка, Мінск, Беларусь / 8 рублёў

0_fb-img-1550873614625_bd733b61

Пераасэнсаванне п’есы А.Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго акцёра, аднаго чалавека. Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, у бязгучныя чароды, у маўклівыя рытуалы. Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзеі інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.

6 красавіка, 19.00 «Нежность». Валкскі гарадскі тэатр, Латвія / 6 рублёў

0_09_2e99e8de

«Нежность» – гэта гісторыя вялікага і светлага кахання, апісаная ўсяго ў 5 лістах. Дзяўчына разлучаецца з маладым чалавекам пад цяжарам жыццёвых абставінаў... На працягу некаторага часу яна піша 5 лістоў. Кожны ліст – гэта прысвячэнне вялікаму пачуццю. Чатыры з іх прасякнуты надзеяй на будучыню і вельмі аптымістычныя. Але вось пяты...

7 красавіка, 14.00 «Мобильность». Аляксандр Алейнікаў, Наваполацк, Беларусь / 8 рублёў

0_5_73799fab

Раніца... Што можа яна прынесці ў Ваша жыццё? Можа, чарговы дзень шчасця... Можа – горыч і расчараванне... А, можа, гэта будзе першая раніца Вашага новага жыцця?.. Раніца галоўнага героя аказваецца напоўненай супярэчлівымі падзеямі і жыццёвымі развагамі. А якая яна, Ваша раніца новага дня???

7 красавіка, 16.30 «КоЛидор». Тэатр «JABLOKO», Ракверэ, Эстонія / 8 рублёў

0_kolidor2_3c2ab306

Гераіня спектакля паўстае перад гледачамі ў найбольш уразлівым стане: на парозе нервовага звыву, у кабінеце псіхолага. Яна распавядае страшныя казкі-ўспаміны: пра несапраўднага велікана, злую бабу Ягу, страту лепшага сябра. Усяго сем сеансаў, сем гісторый, якія зменяць саму гераіню.

7 красавіка, 18.30 «Ангелы Достоевского». Тэатр «SOLO», Літва / 6 рублёў

2_dost-angelai-9-foto-dmatvejev_d25c83b9

У аснову новага спектакля пакладзены фрагменты раманаў «Идиот», «Братья Карамазовы», «Бесы», аповесці «Белые ночи» і апавядання «Мальчик у Христа на ёлке». У спектаклі загавораць розныя героі твораў Ф.М.Дастаеўскага: Насценька з аповесці «Белые ночи», князь Мышкін («Идиот»), Мікалай Стаўрогін («Бесы»), Грушанька («Братья Карамазовы») і маленькі герой апавядання «Мальчик у Христа на ёлке». У гэтых персанажах, як і ва ўсіх нас, па словах пісьменніка, утойваюцца парасткі «iншага свету». Толькі дзякуючы ім у нас жыве праўда і мудрасць, сумленне і свабода выбару, любоў і вера.

Квіткі можна набыць у касе Полацкага гарадскога Палаца культуры па адрасе: вул. Гогаля, 15. Даведкі па тэлефоне: 46 23 62

K0bt4o2NyOk

Падрабязней пра фестываль

Чытайце таксама: 

У Полацку адбыўся літаратурны фестываль Pradmova. Было шмат добрай літаратуры і музыкі (Фотаздымкі)

8 выдатных беларускіх кніг, якія трэба прачытаць кожнаму

«Мне нравится естественность происходящего». Мы спросили полочан, почему они ходят на вечера традиционных танцев (Фото) 


Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by




Не вижу код