Полацк не завершыў ушанаванне помнікамі сваіх галоўных гістарычных герояў, лічыць пісьменнік Алесь Аркуш. Рэдакцыя выдання gorod214.by папрасіла палачаніна скласці спіс з пяці асобаў, якія заслугоўваюць помніка перш за ўсё.
Князь Рагвалод.
Першы вядомы нам полацкі князь. Адзін з галоўных стваральнікаў Полацкага княства. Пачынальнік полацкай княскай дынастыі.
Рагнеда.
Выява Рагвалода і Рагнеды са школьных падручнікаў
Полацкая княгіня, дачка Рагвалода, якую гвалтам узяў у жонкі кіеўскі князь Уладзімір. Побач з прападобнай Еўфрасінняй Полацкай самая вядомая жаночая гістарычная постаць у Беларусі.
Святы Торвальд.
Былы вікінг, які прасякнуўся вучэннем Хрыста і стаў хрысціянскім місіянерам. Лічыцца, што менавіта ён хрысціў Полацкую зямлю і пабудаваў у Полацку першы храм.
Варта таксама працягваць ушаноўваць помнікамі знакавых дзеячоў культуры, звязаных з Полаччынай. Прапаную дзве кандыдатуры.
Ян Баршчэўскі.
Пачынальнік беларускай літаратуры. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіюме. Праславіў Полацак і Полаччыну сваёй славутай кнігай "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях".
Цікавыя факты пра пісьменніка тут.
Іван Хруцкі.
Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі, Іван Хруцкі
Славуты мастак ХІХ стагоддзя. Заключную частку свайго жыцця правёў у маёнтку Захарнічы пад Полацкам, дзе і пахаваны. Ілюстрацыя ягонай карціны ёсць нават на беларускіх грашовых банкнотах.
Чытайце также: У Полацку адбыўся літаратурны фестываль Pradmova. Было шмат добрай літаратуры і музыкі (Фотаздымкі)
8 выдатных беларускіх кніг, якія трэба прачытаць кожнаму
Як Полацк адзначае Дзень горада. ФОТАРЭПАРТАЖ з першага святочнага вечара