Главная > Новости > Культура > Зміцер Вайцюшкевіч можа выступіць у Наваполацку на дзень горада


Зміцер Вайцюшкевіч можа выступіць у Наваполацку на дзень горада

16:03, 20.05.2019 2962 Источник: gorod214.by

Беларускі музыкант Зміцер Вайцюшкевіч можа выступіць з канцэртам у Наваполацку 8 чэрвеня, у дзень горада. Зараз вырашаюцца арганізацыйныя пытанні.

vajc

Зміцер Вайцюшкевіч, фота: Budzma.by

У Наваполацку рыхтуюцца адзначыць дзень нараджэння горада, святкаванне якога сёлета адбудзецца 8 чэрвеня. Як паведамілі gorod214.by у гарвыканкаме, у парку культуры і адпачынку зноў з'явіцца дадатковая сцэна, на якой удзень выступіць кавер-гурт з Архангельска, а бліжэй да вечара на свяце заспявае знакаміты беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч. «Зараз вядуцца перамовы з рок-музыкантам»— адзначылі ў выканкаме. 

Сам Зміцер падцвердзіў нам, што 8 чэрвеня ён плануе даць канцэрт у Наваполацку.

Нагадаем, што ў мінулым годзе, калі адзначалі юбілей горада, на сцэне ля Дзвіны спяваў гурт Палац, а таксама мясцовыя музыканты. 



DSC_0081

Як паведамляў gorod214.by раней, 8 чэрвеня на плошчы Будаўнікоў, на галоўнай сцэне, выступіць гурт Лепрыконсы, а пасля гэтага пачнецца маладзежная дыскатэка. Якрамя таго, чакаецца шмат іншых мерапрыемстваў, пра якія мы паведамім пазней. 

Чытайце таксама: У Полацку адбыўся літаратурны фестываль Pradmova. Было шмат добрай літаратуры і музыкі (Фотаздымкі)

Концерта «Ляписа-98» в Новополоцке сегодня НЕ будет. Его перенесли на июнь

«Пилигрим» не покидает нас. Народный театр отметил 70-летний юбилей в Полоцке (ФОТОГРАФИИ)

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by




Не вижу код