Главная > Новости > Общество > Якую назву трэба прысвоіць новаму чыгуначнаму прыпынку ў Полацку? Тлумачыць краязнаўца


Якую назву трэба прысвоіць новаму чыгуначнаму прыпынку ў Полацку? Тлумачыць краязнаўца

11:21, 27.06.2019 3924 Источник: gorod214.by

Мы ўжо паведамлялі, што ў полацкім мікрараёне Марыненка будуюць прыпынак для дызель-цягнікоў. Верагодна, яго з'яўленне звязана з хуткім закрыццём «старога» маста на вуліцы Юбілейнай на капітальны рамонт.

eRskV4dS_SM-768x576

Фота: pvestnik.by

У сацыяльных сетках ужо зараз разважаюць, якая назва будзе нададзена новаму прыпынку. Пакуль афіцыйнага рашэння на гэты конт яшчэ не прынята, мы папрасілі аднаго з галоўных полацкіх краязнаўцаў Міхаля Баўтовіча прапанаваць аптымальны варыянт. Атрымалася невялічкая цікавая лекцыя:

– Зьяўляюся прыхільнікам захаваньня і развіцьця на грунце традыцыяў ня толькі культуры, але і тапанімікі. У 90-х гадах ХХ ст. з гэтае прычыны прапаноўваў гарадскім уладам пасьлядоўна вяртаць старыя назвы вуліцам і раёнам, бо пэўныя тапанімічныя зьвесткі маюцца ўжо ад ХV ст.

Каб у той час была прынятая мая канцэпцыя сёньня б мелі вуліцы Вялікая, Махіроўская, Віленская, Грамаўская, а не Ніжне-Пакроўская, Краснова, Дзяржынскага або Кандраценкі і г. д. Што да Вашага пытаньня. Вопіс парафіяў Полацкага дэканату 1784 году падае, што ў азначаным раёне, які належаў да Экіманскае парафіі, ад якой і вызначаліся пададзеныя ніжэй адлегласьці, знаходзіліся:

* слабодка Хватыня пана Жабы ў 1/8 мілі на зімовы ўсход (пазьней звалася Фатынаўкай, сёньня назва неафіцыйна яшчэ трымаецца за могілкамі ля касьцёлу),

* Кабак ён жа Польскі Полацк у 1/4 мілі на зімовы ўсход,

*слабада Бельчыца айца ігумена ў 1/4 мілі на зімовы ўсход,



*Барысаглебскія царква і манастыр айца ігумена ў 1/4 мілі на зімовы ўсход над рэчкай Бельчыцай,

*Чорны Ручай (сёньня Чарнаручча) пана Прысецкага ў 1/2 мілі між зімовым усходам і поўднем.

Геаметрычны план горада Полацка 1786 году адзначае побач са слабадой Фатыняй яшчэ сяльцо Жызнаполь. Было б добра паспрабаваць адрадзіць нейкія назвы, але варта думаць пра тое каб і захаваць. Сёньня разглядаюцца планы пра ўлучэньне да складу горада вёсак Багатырская, Казьянкі, Экімань і Бельчыца.

Зважаючы на гэта, думаю найлепшым варыянтам было б наданьне новай станцыі назвы Бельчыца, бо і сапраўды гэтая вёска бліжэйшая да раёну Марыненка. 

Чытайце таксама: Дорогу между Полоцком и Новополоцком через Ропно открыли. Такой вы ее точно не видели (Фото)

Готовить к открытию «Урочище Пески» в Полоцке позвали учителей и воспитателей

Кадетское училище переедет к Софийке. Министр образования пообещал лично контролировать реконструкцию на Верхнем замке

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by




Не вижу код