Главная > Новости > Забаўкі > Першы сноп і лялька-зернавушка. Як у Полацкім раене пачалі уборачную кампанію


Першы сноп і лялька-зернавушка. Як у Полацкім раене пачалі уборачную кампанію

19:46, 25.07.2019 1145 Источник: gorod214.by

Абрад земляробчага календара «Зажынкі», які адбыўся 24 ліпеня на полі ДП «Астроўшчына», распачаў уборачную кампанію - 2019 у Полацкім раене.

IMG_4880

Па народнай мясцовай традыцыі зажаць першы сноп павінен быў сам гаспадар або старэйшая жанчына роду. Таму кіраўнік ДП «Астроўшчына» Ярахновіч А.С. у народнай кашулі, абвязаны перавяслам,  разам з жанчынамі народнага фальклорнага ансамбля «Галасы спадчыны» Багатырскага СДК, узяўшы серп, зажаў першы сноп і распачаў жніво. Сноп першага ўраджаю быў уручаны старшыні Полацкага райвыканкама М.М. Шаўчуку, які тры разы падкінуў яго ў неба, каб уборачная кампанія - 2019 адбылася з поспехам.

Н.Н. подкидывает первый сноп

Гаспадару поля ўручылі абярэг – ляльку-зернавушку , якая сімвалізуе добрыя намалоты і павінна абараняць яго гаспадарку ад усяго ліха.

кукла-зерновушка



Сімвалічныя снапы атрымалі ўсе кіраўнікі гаспадарак і камбайнеры ад дзяўчат з узорнага фальклорнага аматарскага калектыву «Лецейка» Багатырскага СДК.

IMG_4955

file

Завяршыла абрад добрая песня і камбайны адправіліся ў поле.

12jav.net

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by


КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код