Беларускаму рок-гурту Sumarok сёлета – 10 год. 26 кастрычніка — анлайн-канцэрт лідара гурта Ігара Палынскага, прымеркаваны да юбілею!
Хто гэта?
Ігар Палынскі — музыкант і журналіст, які нарадзіўся ў Полацку. У 2009 годзе ён заснаваў рок-гурт, які сёння мае назву Sumarok. На рахунку калектыва — тры альбомы, некалькі сінглаў і безліч канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Дарэчы, голасам Ігара Палынскага «размаўляюць» цягнікі з Полацка на Маладзечна, Алёшчу, Бігосава і іншыя.
Што за канцэрт?
Аўдыторыя Sumarok не абмяжоўваецца нейкай тэрыторыяй. Таму вырашылі зладзіць канцэрт, папрысутнічаць на якім можна ў любой кропцы свету. Дастаткова мець камп'ютар, ноўтбук, тэлефон або які іншы гаджэт, які мае доступ да інтэрнэту. Імпрэза распачнецца ў суботу, 26 кастрычніка, у 20:30.
Як глядзець?
Канцэрт пройдзе на стрымінгавай платформе Gigagig.tv. Спасылка на трансляцыю. Каб атрымаць доступ, трэба зарэгістравацца і набыць квіток, які каштуе 6 рублёў (7 у дзень канцэрта).
Хачу бясплатна!
Gorod214.by разыгрывае ДВА квіткі на анлайн-канцэрт! Для таго, каб атрымаць іх, вам трэба проста першымі даслаць лісты на наш адрас электроннай пошты news@gorod214.by і пакінуць там свае кантактныя дадзеныя.
Чытайце таксама: Першы канцэрт новых «Званоў Сафіі» адбыўся ў Полацку. Як гэта было — фотаздымкі
Ранішнія «Спевы над Дзвіной» на сярэднявечным фэсце ў Полацку – фотарэпартаж
У Полацку адбыўся літаратурны фестываль Pradmova. Было шмат добрай літаратуры і музыкі (Фотаздымкі)