28 снежня ў Полацку адбылася незвычайна прыгожая святочная імпрэза: каляндая танцавальная вечарына у традыцыйным беларускім стылі. Збіраў гасцей полацкі фальклорны гурт «Варган».
Дзяўчаты і хлопцы з гурта «Варган» даўно аб'ядноўваюць тых, хто шчыра зацікаўлены традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай (як абрадавай, так і лірычнай), танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта - імкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання.
«Варган» прымае удзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны. І адна з такіх, прысвечаная Калядам, адбылася ў пятніцу, 28 снежня, у дысказалі Полацкага ўніверсітэта.
«Мне здаецца, што вечарына атрымалася максімальна добрая і душэўная, і мне здаецца, што я ведаю прычыну - мы ладзілі свята для саміх сябе, а не шоў для гасцей, таму мы адрываліся, весяліліся, смяяліся і стваралі атмасферу любові і свята, музыкі гралі на 200% сваіх магчымасцяў, танцоры танчылі да апошніх сіл і, мне здаецца, што нават людзі, якія прыйшлі на падобную вечарынку ўпершыню (а такіх было даволі шмат) адчувалі, што яны не госці на чужым свяце, а паўнавартасныя ўдзельнікі! Мы любім сумяшчаць старадаўнія традыцыі і весялосць сучаснай беларускай моладзі)», — распавядае gorod214.by Стась Сілка, які з'яўляецца і ўдзельнікам гурта «Варган», і адным з арганізатараў танцавальных вечарын у Полацку.
Фотаздымкі Сяргея Крышэна
Фотаздымкі Аэліты Чэрвоннай
Чытайце таксама: Самые яркие события и самые заметные люди: подводим культурные итоги 2019 года в Полоцке и интригуем накануне 2020-го
Как Оскар, но среди любителей. В Полоцке наградили победителей конкурса «Я снимаю кино» (Фотографии)
В Полоцке выбирали лучших «Студента-белоруса» и «Студентку-белоруску» (Фоторепортаж)