Главная > Новости > Культура > Цуды полацкіх музеяў. Паглядзіце на самыя цікавыя рэчы з Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я


Цуды полацкіх музеяў. Паглядзіце на самыя цікавыя рэчы з Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я

17:15, 23.01.2020 4496 Источник: gorod214.by

Інфармацыйны рэсурс gorod214.by пачынае серыю матэрыялаў пра полацкія музеі. А дакладней, пра тыя іх экспанаты, якія вы абавязкова павінны ўбачыць і даведацца пра іх штосьці цікавае. Пачынаем з Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я.

075

Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я раскрывае вялізны культурны пласт, які нясе ў сабе ткацтва, праз фальклор, абрады, звычаі, семантыку. Экспазіцыя музея падрабязна паказвае працэс стварэння тканіны ад пасадкі лёну да гатовага вырабу, праз каляндарны цыкл пераўтварэння прыроды. Традыцыйнае ткацтва – гэта адзін з старажытных і распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, непасрэдна звязаны з вырабам адзення і прадметаў быта: ручнікоў, посцілак, абрусаў.

077

Мадэль рамяства ткацтва паказана праз Дрэва жыцця, якое сімвалізуе вечнасць і бясконцасць, выступае звяном паміж сусветам і чалавекам. Карэнні дрэва – ніз – той свет, месца існавання розных пачвар. Ствол – сярэдзіна – прастора жыццядзейнасці чалавека, жыццё ад нараджэння і да смерці. Крона – верх – належыць Богу, свету дабрыні і веры, сувязь з продкамі.

078

Кашуля

073

Жаночае святочнае адзенне, прамога крою, з доўгім рукавом, які сабраны на манжэце, каўнерам стойкай, прарэхай на грудзях, з даматканага палатна белага колеру. Выраб упрыгожаны вышыўкай па каўняры, плячах, рукавах і манжэтах. На каўнеры - геаметрычны арнамент "у клетку", абшлагі рукавоў з узорам дажджінкі, ці кроплі. Гэта квадрат, пастаўлены на вугал, скампанаваны з чатырох трохвугольнікаў. Верх рукавоў упрыгожаны ўзорам агню-жыжы, ці купальскага агню ў выглядзе раслінных парасткаў з кветкамі на канцах і з васьміканцовай разметкай-зоркай у цэнтры. 

072

На поліках прамавугольная паласа з геаметрычнам арнаментам, які азначае найвышейшае увасабленне любові, дабрыні і прыгажосці - маці і дзяцей. У паласе двойчы паўтараецца вобраз Маці. У яго аснове пастаўлены на вугал квадрат, з усіх бакоў узмацнёны трохвугольнікамі, каб утварыць узвышаны вобраз мацярынства, а ў цэнтры і па баках васьміканцовая зорка з крыжыкамі-пажаданнямі дабра і шчасця.

Тройчы ў дэкоры паўтараецца ўзор дзяцей. Гэта вялікая васьмівугольная зорка з двума квадратамі і крыжыкамі у цэнтры. Ад большых квадратаў адходзяць яшчэ па два квадраты з касымі крыжамі - матыў зерня, хлеба. Выканаўца: Лізавета Качарагіна (1865 года нараджэння)

Ручнік

075_1



Святочны выраб, нешырокі, доўгі, з даматканай тканіны белага колеру. Аздоблены з абодвух канцоў 14-ю тканымі бардзюрамі расліннага, геаметрычнага і заалагічнага арнаментаў чырвонага і чорнага колераў. Знізу мохрыкі. Выканаўца: Надзея Паўлаўна Ганебная (1915-2002).

074

Кросны

079

Прылада для вырабу тканін (1880-1920 гг).

081

084

Фота: Сяргей Крышэн

Дзе знаходзіцца музей: Полацк, вул. Войкава, 1; +375 214 46-30-41.

Чытайце таксамаШто пачытаць зімой? Раім сем абавязковых кніг для тых, хто лічыць сябе палачанамі (і не толькі)

Паглядзіце, як у Полацку ладзілі сапраўдныя беларускія Каляды – з варожбамі і пачастункамі (Фотарэпартаж)

В Полоцке покажут один из главных фильмов года. Он стал хитом в мировом прокате и претендует на шесть «Оскаров»

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by


КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код