У Полацку аднаўляюцца сустрэчы ў межах праекта «Жывая мова». Ужо ў суботу палачан чакае цікавы госць — культуролаг, журналістка, даследчыца Анастасія Зелянкова, распавялі gorod214.by арганізатары імпрэзы.
Фота: budzma.by
У межах праекта «Жывая мова» ў Полацк прыязджае журналістка інтэрнет-газеты «Салідарнасць» Анастасія Зелянкова са сваей новай кнігай «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма».
Яна распавядзе, як да яе патрапілі дзённікі супрацоўніка НКУС, а таксама падзеліцца вопытам працы ў архівах КДБ. Пасля імпрэзы можна будзе набыць кнігі для сваёй хатняй бібліятэкі.
Цытата аўтаркі: «На першы погляд сітуацыя сапраўды дзіўная, бо цяпер жа існуе процьма літаратуры, фільмаў, дакументаў пра сталінскія рэпрэсіі, і, здавалася б, што можа быць прасцейшым, чым узяць ды ведаць, у якіх маштабах, што ды як тады адбывалася. Сапраўдным дзікунствам выглядае, калі людзі нават не адмаўляюць тыя жудасныя, прытым не такія і аддаленыя ў часе падзеі, а, наадварот, шукаюць ім апраўданне, абгрунтоўваюць іх патрэбнасць...»
Дзе і калі сустрэча: 15 лютага, 15:00, будынак былога Трэста, Шенягіна 54, 3-ці паверх. Дадзяць сустрэчы #ЖываяМова «Інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт» і Віцебскае грамадскае аб’яднанне «Самакіраванне і грамадства».
Чытайце таксама: Цуды полацкіх музеяў. Паглядзіце на самыя цікавыя рэчы з Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я
Старый Полоцк в миниатюре, или ТОП-3 самых интересных экспоната «Домика Петра I»