Главная > Новости > Культура > «Адсюль шмат што пачыналася». Напярэдадні канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч расказаў пра вобразы, звязаныя з Полацкам і Наваполацкам


«Адсюль шмат што пачыналася». Напярэдадні канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч расказаў пра вобразы, звязаныя з Полацкам і Наваполацкам

22:32, 09.03.2020 2792 Источник: gorod214.by

12 сакавіка ў Наваполацку з канцэртам выступіць вядомы беларускі музыкант Зміцер Вайцюшкевіч. За некалькі дзён да сустрэчы з полацкімі і наваполацкімі слухачамі мы папрасілі галоўнага рамантыка айчыннай музыкі адказаць на некалькі пытанняў. 

vajc

Фота: budzma.by

— Якую праграму вы рыхтуеце да канцэрта ў Наваполацку? 

Я зайграю песні на вершы Барадуліна і ягоных сяброў, паэтаў, вучняў. Так мы адзначым 85-годдзе паэта Рыгора Барадуліна. І, безумоўна, гэта будзе лірычны, вясновы канцэрт — с песнямі пра каханне, жанчын, рамантычныя стасункі паміж людзьмі. 

— Полацк і Наваполацк для вас — гэта хто і што ў першую чаргу? Якія вобразы ўзнікаюць у свядомасці першымі, калі задумваецеся пра гарады над Дзвіной? 

Полацк, безумоўна, адзін з самых прыгожых і важных гарадоў Беларусі. І вобразаў тут сапраўды багата: Францыск Скарына, Полацкая Сафія, гурт «Мясцовы Час», выдатныя паэты і пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Вінцэсь Мудроў, Алесь Аркуш. Адсюль шмат што пачыналася. Выдатна ўсведамляю гэта, хоць сам паходжу з Навагрудчыны — таксама слаўных гістырачных мясцінаў. 

photo_2020-02-26_18-02-32

Замовіць квіткі на канцэрт можна па тэлефоне 58-79-60.

Чытайце таксамаЕще одно возвращение «Ляписа» и городские романсы Войтюшкевича – весенние концерты анонсировали в Новополоцке

Очень яркий фоторепортаж с «Рождественских встреч в Полоцке». Там был новый мэр, епископ и не только

Тысячелетняя история, наше барокко и чудо-орган: почему Софийский собор – это главный символ Полоцка (Фото)

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: gorod214.by




Не вижу код