У ноч з 20-га на 21 чэрвеня адразу ў двух месцах недалёка ад Полацка і Наваполацка святкавалі традыцыйнае беларускае Купалле. На адным з азёраў ва Ўшацкім раёне абрад праводзілі ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, а недалёка ад вёскі Кульнёва на мяжы Расонскага і Полацкага раёнаў Купалле святкавалі аматары традыцыйнай беларускай культуры з Наваполацкага гісторыка-культурнага клуба «Княжыч».
Архітэктар з Полацка Вераніка Панізнік распавяла gorod214.by пра свой удзел у святкаваннях Купалля і пра тыя эмоцыі, якія дорыць усім энтузіястам старажытны абрад:
– Чацвёрты год святкую Купалле згодна з традыцыяй. Але пачала яго адчуваць значна раней. Я быццам усё жыццё ішла да таго, каб апынуцца ля вогнішча сярод зацікаўленных традыцыяй людзей і аднадумцаў, вадзіць карагод і спяваць. Галоўнае ў гэтым свяце для мяне – камунікацыя з прыродай, сабой і маімі людьмі.
Усё свята – гэта песня. Кожны рух суправаджваецца спевамі. Пад спевы дзеўкі топчуць траву для галоўнай пляцоўцы з вогнішчам, збіраюць кветкі, аплятаюць шост і браму, плятуць вянкі сабе. Вараць крупнік і сыр. Мальцы ідуць па дровы, робяць браму і шост. Усе праходзяць праз браму – і пачынаецца свята. Распальваецца вогнішча, пачынаюцца карагоды… І гэта не ўсё.
Фота: Вераніка Панізнік
Ход і самі падзеі могуць быць рознымі адносна рэгіёна, у якім Купалле святкавалі і святкуецца. Купалле – самае важнае свята ў маім коле года. Тут нараджаецца нешта такое, што трымае і не пакідае мяне цэлы год. Нешта важнае. Яднанне з сабой і з усім, што ёсць на Зямлі. Гэта і ёсць сапраўдная магія. Столькі ўсяго ўкладаецца ў гэтую, самую маленькую ноч у годзе. Купалле прыйшло! Лета распачалося! Жыццё расцвяло!, – кажа Вераніка.
Свой фотарэпартаж са святкавання Купалля ў ваколіцах Полацка апублікаваў сёння і TUT.BY. Вось некаторыя здымкі:
Фота: Вадзім Заміроўскі, Сяргей Балай
Читайте также: Новополочанка обыграла знатоков в «Что? Где? Когда?». А попробуйте вы ответить на ее вопрос (Видео)
Мартовские коты. Понаблюдали за самыми пушистыми обитателями Полоцка — позитивные фотографии
В Полоцке отмечали Масленицу: с блинным забегом и сжиганием чучела (Фотографии)