Главная > Новости > Забаўкі > У Полацкім раёне ладзілі зажынкі. Ігар Марковіч зрабіў першы пракос і падкідаў сноп у неба (Фота)


У Полацкім раёне ладзілі зажынкі. Ігар Марковіч зрабіў першы пракос і падкідаў сноп у неба (Фота)

09:07, 31.07.2020 4393 Источник: gorod214.by

У Полацкім раёне 30 ліпеня святкавалі традыцыйныя зажынкі. Гасцей прымала гаспадарка «Полацк-Мілк» , а творчы каллектыў Полацкага раённага Цэнтра культуры разгарнуў тут свята першага снапа «Зажынкі на Полаччыне». Удзельнічаў у мерапрыемстве і кіраўнік раёна Ігар Марковіч. 

DSC06994

Народны фальклорны ансамбль «Галасы спадчыны» і ансамбль «Блізнянка» зладзілі абрад «Гаварыла ядраное жыта». Урачыста распачаў жніво старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч: павязаўшы на пояс перавясла і узяўшы касу ў рукі, ён зрабіў першы пракос.

DSC06915

Затым абмалаціў цэпам першае зерне, з якога быў зроблены абярэг, сімвал добрага намалота – лялька-зернавушка. Тры разы кіраўнік раёна падкінуў сноп новага ўраджаю высока ў неба з пажаданнямі выдатнага жніва.  

DSC07028

Канцэртная праграма «Галасы жніва» ад ансамбля песні «Фярцінка» філіяла Багатырскага СДК падаравала прысутным добры настрой на далейшую працу і камбайны адправіліся ў поле, распавялі gorod214.by у раённым Цэнтры культуры. 

DSC07039

DSC06859



DSC07099

DSC06853

DSC07139

Фота: Полацкі РЦК

Чытайце таксамаДля чего туристы едут в Полоцк? Как правильно с ним знакомиться? Поговорили с гостями города и экскурсоводом (Фото)

Американцы нарисовали Полоцк по фотографиям студентов ПГУ. Посмотрите, как получилось

«Рубон» на Двине. Посмотрите, как в Полоцке прошел день экскурсий на драккаре (Фотографии)

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код