Главная > Новости > Забаўкі > Три мистические тайны Полоцка, ради которых стоит побывать в городе — мнение


Три мистические тайны Полоцка, ради которых стоит побывать в городе — мнение

15:32, 20.10.2020 8759 Источник: gorod214.by

Писатель из Полоцка Алесь Аркуш написал на своей странице в фэйсбуке о трех настоящих тайнах города. Автор занимательно аргументирует свою позицию, почитайте:

18_08_31

«Для мяне ёсьць тры сапраўдныя полацкія таямніцы, якія лагічна ніяк не тлумачацца, толькі метафізічна.

1. Самы вялікі цуд Полацка, тое, што захавалася Спаская царква з яе ўнікальнымі фрэскамі. Пры ўсіх войнах апошніх стагоддзяў вакол Спаскай царквы адбываліся моцныя баі. Уся Палата каля манастыра нашпігавана чыгуннымі французскімі ядрамі з 1812 года. Ёсьць нават такая гравюра — бой побач з манастыром з актыўным удзелам артылерыі.

Падчас другой сусветнай вайны тут таксама ішлі баі. Дастаткова паглядзець на фасад суседняга ляснога тэхнікума, які ўвесь вышчарблены кулямі і снарадамі. Але пры гэтым Спаская царква ніяк сур'ёзна не пацярпела. Затым яе ахоўвалі і пільнавалі «нефармальныя» манашкі і не далі ператварыць царкву ў сьвінарнік, як гэта зрабілі з суседнім Крыжаўзьвіжанскім саборам. Што ўратавала Спаскую царкву? Хіба што сама Еўфрасіньня Полацкая.

11_09_18

2. Комплекс будынкаў Езуіцкага калегіюма. На вялікае шчасьце Полацка, комплекс ператрываў усе мінулыя ліхалецьці і стаў Полацкім універсітэтам. Відаць, было зоркамі наканавана, што ўсё адно будзе навучальнай установай. Праўда, калегіюм згубіў касьцёл Сьв. Стэфана. Магчыма з часам ён адродзіцца. Затое сёньня маем унікальны ўніверсітэцкі гарадок. Самы старажытны ў Беларусі. Універсітэт-музей.

photo_2020-10-18_09-14-47

Баня в Полоцке, фото из газеты 1936 года: @spadczyna



3. Ну і полацкая лазьня. У 1933 годзе ў Беларусі адбываецца рэформа правапісу. Падручнікі Тарашкевіча паляцелі ў макулатуру і агонь. І вось у Полацку ў 1935-36 гадах будуюць грамадзкую лазьню, на якой вялікімі літарамі пішуць «Лазьня». І гэты надпіс захаваўся да нашых дзён. Як гэта патлумачыць? Ня ведаю.

ban

Баня сейчас. Фото: Полоцкводоканал

Скажу толькі, што ў 30-х гадах Полацак быў памежным горадам, тут кватэравала процьма вайсковых частак, можна ўявіць, як шчыравалі энкавэдысты. У горадзе нават забараялася фатаграфаваць вуліцы, таму амаль ня маем фотаздымкаў з 30-х. А лазьня стаяла і стаіць. Прыязджайце і ўсё пабачыце на свае вочы. Гэты сапраўдныя цуды».

Читайте такжеА вы знали, что в Полоцке есть униатский храм? Новый спецпроект gorod214.by о самых интересных зданиях города

Из родника возле Софийского собора в Полоцке не течет вода. Это нормально?

Октябрь в городе. Осенний фоторепортаж с улиц Полоцка и Новополоцка

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код