Главная > Новости > Забаўкі > Батлейка і імбірныя пернікі: як у Полацку ладзілі «Калядную вечарыну» (Фотаздымкі)


Батлейка і імбірныя пернікі: як у Полацку ладзілі «Калядную вечарыну» (Фотаздымкі)

07:08, 27.12.2020 2703 Источник: gorod214.by

26 снежня ў полацкім Музеі ткацтва прайшла «Калядная вечарына», падчас якой дзеці і дарослыя паглядзелі лялечны спектакль і навучыліся рабіць пернікі. 

DSC_3363

Гасцей сустрэлі кароткай лекцыяй пра сутнасць Каляд і традыцыю іх святкавання на Беларусі. Працягнула сустрэчу батлейка – самаробны лялечны тэатр, вядомы на тэрыторыі нашай краіны з XVI стагоддзя.

DSC_3344

DSC_3345

Асаблівай папулярнасцю падчас Каляд здаўна карыстаўся спектакль «Цар Ірад», сюжэт якога апавядае пра Божае Нараджэнне. Гэтую п'есу пабачылі і госці музея.

DSC_3368

DSC_6759

Чакаў наведвальнікаў і майстар-клас па роспісе традыцыйных імбірных пернікаў, які праводзіла Крысціна Балбышава – сапраўдны прафесіянал у сваёй справе.

DSC_6767

DSC_6779

«І дзеці і дарослыя сталі ўладальнікамі прыгожай скрынкі з унікальнымі творамі пернікавага мастацтва. Вынік сумеснай творчасці атрымаўся уражлівы, а добры настрой стаў для ўсіх выдатным падарункам. Дзякуй усім, хто завітаў да нас», – распавяла загадчык музея Аксана Козел.

DSC_3371

DSC_3376

DSC_3378

DSC_3382

DSC_3387



DSC_6741

DSC_6798

DSC_6803

DSC_6812

DSC_6815

DSC_6840

DSC_6847

DSC_6853

DSC_6854

DSC_6871

DSC_6887

Фота: Кірыл Смалякоў

Чытайце таксамаКаталікі сустрэлі Божае Нараджэнне – фотарэпартаж з касцёла святога Андрэя Баболі ў Полацку

Новогоднюю иллюминацию зажгли в Полоцке. Там и правда много нового, посмотрите (Фоторепортаж)

В Полоцке снова необычно открывали главную новогоднюю елку: с огненным шоу, мыльными пузырями и уличным театром (Фотографии)

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код