Главная > Новости > Забаўкі > Будынак ля Сафійкі, які быў магазінам, ваенкаматам і інфекцыёнкай. Распавядаем яго гісторыю і зазіраем у будучыню (Фота)


Будынак ля Сафійкі, які быў магазінам, ваенкаматам і інфекцыёнкай. Распавядаем яго гісторыю і зазіраем у будучыню (Фота)

17:04, 10.01.2021 10158 Источник: gorod214.by

Полацкі Верхні замак і будынкі, што там размешчаны, заўжды выклікаюць асаблівую цікавасць. Асабліва зараз, калі ў знакавым для горада месцы віруюць будаўнікі і археолагі. Але ёсць там і пабудова, рэстаўрацыя якой пачалася значна раней. Гэта былы правіянцкі магазін (склад), пра які цікава піша ў сваёй кнізе знакаміты полацкі летапісец 20 стагоддзя Іван Дэйніс.

Panorama1

Правіянцкі магазін мы бачым ужо на гарадскім плане ад 1778 года. Гэта вялікая каменная пабудова, дзе збіралі запасы харчу для войска, а таксама на выпадак прыродных катаклізмаў. Пасля ліквідацыі складу тут размяшчаўся гарнізонны аддзел. Перад будынкам быў пляц для шыхтовых заняткаў.

DSC_7233

DSC_7226

У другой палове 19 стагоддзя там месцілася нешта накшталт ваенкамата і камендатуры з вайсковым аддзелам. Таму побач пабудавалі нават парахавы склад, які да нашага часу не захаваўся.

DSC_7223

DSC_7222

У гады Першай сусветнай вайны былы магазін стаў перасыльным пунктам з кухняў і сталоўкай. Дэйніс піша, што падчас нямецкай акупацыі 1918 года там жылі жанчыны лёгкіх паводзін, а пабудову з-за гэтага абнеслі калючым дротам і паставілі там ахову.

DSC_7219 DSC_7216

DSC_7217

Пасля той вайны магазін належаў полацкаму ваенкамату. Там праходзілі вучэбныя мабілізацыі, манеўры і іншыя спецыяльныя мерапрыемствы. А ўжо пасля Другой сусветнай пабудова адыйшла да бальніцы. Яшчэ праз некаторы час у будынку стварылі асобнае інфекцыйнае аддзяленне.

DSC_7213

DSC_7212

У нашым стагоддзі лякарня пераехала з Верхняга замка, а правіянцкі магазін стаў першым будынкам, дзе высілкамі мясцовай кампаніі пачалася рэстаўрацыя. Там меркавалася адкрыць аздараўленчы цэнтр, гасцініцу, кафэ і офіс. Новы ўласнік вяртаў будынку першапачатковы выгляд і шмат што паспеў зрабіць. Аднавілі нават дзве аркі, праз якія ў 18 ст. праязджалі карэты. Вось як выглядала пабудова да рэканструкцыі і выглядае зараз: 

94691485_10157343515687405_11148455200161792_o



Фота: Вадзім Цітоў

DSC_3635

DSC_3634

Не так даўно ад ідэі пераўтварыць Верхні замак у турыстычны цэнтр улады адмовіліся з-за недахопу фінансаў.  Туды пераедзе кадэцкая вучэльня. А вось лёс правіянцкіх складоў цяпер зноў адкрыты – будынак выстаўлены на продаж.

DSC_3625

DSC_3626

DSC_3614

DSC_3623

DSC_3612

DSC_3610

Фота: Кірыл Смалякоў

Усе выпускі спецпраекта пра полацкія будынкі ТУТ

Чытайце таксамаУнивермаг, монастырь и даже дворец у озера. Какие здания в окрестностях Полоцка отдают даром под инвестпроекты?

В Полоцке возрождают «Гранд Отель». Уже в 2021 году там может открыться гостиница, ресторан и не только

Гид по еврейскому Полоцку с экскурсоводом. Знакомимся с историей городских зданий

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код