Главная > Новости > Культура > Советовал белорусам учиться у украинцев, пережил войну, но потерял рукописи. История поэта, ставшего своим в Полоцке


Советовал белорусам учиться у украинцев, пережил войну, но потерял рукописи. История поэта, ставшего своим в Полоцке

16:25, 29.04.2021 7134 Источник: gorod214.by

В истории Полоцка есть много персонажей, о которых со временем говорят все реже, а то и вовсе незаслуженно забывают. Мы стараемся исправлять это. О 140-летии поэта с полоцкой судьбой пишет Алесь Аркуш.

DSC_8120

Кожны пісьменнік звязаны сваім лёсам з нейкім канкрэтным месцам – горадам, мястэчкам, вёскай. І не абавязкова з тым, дзе ён нарадзіўся, або правёў большую частку жыцця. Янка Журба ў Полацку не нарадзіўся і пражыў у горадзе не больш 10 гадоў. Але менавіта з Полацкам паэт перадусім атаясамляецца.

Тут ён пачаў пісаць вершы, калі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, тут ён правёў апошнія гады жыцця і тут пахаваны на полацкіх Ксавер’еўскіх могілках. Дарэчы, і дэбютаваў паэт у друку вершам, на які натхніўся, відавочна, у Полацку. Верш называецца «Над Дзвіной», ён быў надрукаваны ў 1909 годзе ў легендарнай газеце «Наша Ніва».

Янка Журба (сапраўднае імя: Іван Якаўлевіч Івашын) нарадзіўся 30 красавіка 1881 года ў вёсцы Купніна на Лепельшчыне. Яго бацька, Якуб Івашын, паходзіў з поўдня Беларусі. Ён выкраў з цыганскага табару сваю будучую жонку, Софью Маркаўну, і збег з ёй на Лепельшчыну, дзе і пасяліўся ў вёсцы Купніна.

DSC_8139

Старая цыганка, якая выпадкова пабачыла будучага паэта яшчэ немаўлём, сказала: «Пра яго будуць гаварыць і пасля яго смерці». Бацькі вельмі сур’ёзна паставіліся да гэтых словаў і імкнуліся даць свайму Янку, хоць у сям’і было 10 дзяцей, добрую адукацыю. Спачатку ён скончыў Казаноўскае двухкласнае царкоўна-прыходскае вучылішча (у суседняй вёсцы Казаноўка), затым Полацкую настаўніцкую семінарыю (1902), ну і, нарэшце, Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1906—1909, Чарнігаўская губерня).

DSC_8227_1

Менавіта падчас вучобы ва Украіне Янка Журба пачынае пісаць па-беларуску і пранікаецца ідэяй беларускага адраджэння. У Глухаве ён напісаў свае вядомыя «Лісты з Украіны», у якіх заклікаў беларусаў браць прыклад з украінцаў і разам з брацкім народам пачынаць сваё нацыянальнае будаўніцтва. «Кожны народ розніцца ад другіх сваёю моваю, жыццём, звычаямі і т.д., і мае права жыць як асобная нацыя, развіваць сваю мову, сваю літаратуру, мае права пазнаваць навукі ў сваё роднай мове, развіваць сваю культуру», – пісаў Янка Журба на старонках «Нашай Нівы» ў 1908 годзе.

DSC_8146

Першы зборнік вершаў Янкі Журбы «Заранкі» выйшаў у Мінску ў 1924 годзе. Паэт сур’ёзна спазніўся са сваімі дарэвалюцыйнымі «нашаніўскімі» вершамі. У Беларусі нараджалася новая савецкая літаратура. Зборнік моцна раскрытыкавалі ў друку, асабліва ў «маладнякоўскім». Паэт успрыняў крытыку без трагедыі. У той час ён жыве і працуе ў Бабруйску. Далучаецца да бабруйскай філіі «Маладняка» (нягледзячы на свой сталы ўзрост) і пачынае дапамагаць Міхасю Лынькову, кіраўніку філіі, наладжваць мясцовае літаратурнае жыццё. Тут ён актыўна працуе творча, падрыхтаваў два зборнікі вершаў, зборнік апавяданняў, напісаў некалькі паэм. Усё гэта знікла ў віхуры вайны.

DSC_8125

Недзе напачату вайны паэт пачаў губляць зрок. Яму пашчасціла перажыць вайну і застацца жывым, але хворым, сляпым, без сям’і, без рукапісаў і без сталага месца жыхарства. Ягоныя сёстры і браты раз’ехаліся па ўсім Савецкаму Саюзу – ад Масквы да Кіева і ад Кіславодска да Ізмаіла. Клапаціліся пра брата, запрашалі прыехаць жыць да іх. Але паэт выбраў Полацк, дзе жыла сястра Марыя, якая дарэчы была манашкай Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і належала да тых манашак, якія не пакінулі манастыр пасля яго закрыцця, а засталіся апекавацца святымі мошчамі Еўфрасінні Полацкай.

DSC_8148



Янка Журба жыў па шматлікіх адрасах, пра што сведчыць яго карэспандэнцыя, якая сёння захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі беларускай літаратуры і мастацтва. Гэта: вуліца Фрунзэ, 104а; вуліца Фрунзэ, 95 (тут, відавочна, жылі манашкі); вуліца Гастэлы, 21; вуліца, Вароўскага, 20. Па гэтых адрасах можа наладзіць адмысловую экскурсію.

DSC_8114_1

DSC_7758_1

У чэрвені 1963 года, дзякуючы хадайніцтву Саюза пісьменнікаў БССР, Янка Журба атрымаў уласную кватэру ў доме па вуліцы Камуністычная, 21. На гэтым доме сёння вісіць мемарыяльная дошка ў гонар паэта. У доўгачаканай уласнай кватэры ён пражыў апошнія сем месяцаў свайго жыцця.

Сёлета, 30 красавіка, беларуская літаратура адзначае 140-годдзе з дня народзінаў паэта Янкі Журбы. Не ведаю, ці плануюцца нейкія агульнакраёвыя юбілейныя мерапрыемствы, але палачане павінны згадаць свайго паэта, наведаць магілу, ускласці кветкі, запаліць знічы памяці.

DSC_7835

По информации GOROD214.BY, в Детской библиотеке имени Янки Журбы в Полоцке 30 апреля пройдет памятное мероприятие для школьников, посвященное поэту. 

DSC_8224

DSC_8122

DSC_8107

Фото Кирилла Смолякова

Читайте такжеКак создать один из символов Новополоцка и руководить им больше 20 лет: второй эпизод подкаста о городах-соседях

Семеро музыкантов – семь разных историй. Как в Полоцке прошел конкурс «Музыка» от проекта «Лампа»

У Полацку паказалі мемарыяльную пліту Яна Баршчэўскага. А якім было вяртанне аўтара «Шляхціца Завальні» на радзіму?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код