Главная > Новости > Общество > В чем загадка круглого каменного креста, который нашли в Полоцке? Посмотрели на него и поговорили с учеными (Фото)


В чем загадка круглого каменного креста, который нашли в Полоцке? Посмотрели на него и поговорили с учеными (Фото)

07:20, 11.05.2021 7608 Источник: gorod214.by

Недавняя находка круглого каменного креста в Полоцке вызвала много разговоров как среди ученых, так и простых горожан. GOROD214.BY посмотрел на таинственный крест и спросил у исследователей, что это все-таки такое? Какое значение имеют символы, которые на нем изображены?

photo_2021-05-01_18-52-54

Крест обнаружили местные жители недалеко от Двины в районе моста по улице Богдановича. На него уже посмотрели и полоцкие археологи. Есть надежда, что артефакт в итоге окажется в Краеведческом музее Полоцка и увидеть его смогут все горожане.

По фотографиям находку изучил кандидат исторических наук, исследователь мифологии и традиционной белорусской культуры Дмитрий Скворчевский:

– Знаходка ў Полацку фрагментаў каменнага крыжа ў коле з'яўляецца першай падобнай у нашай краіне. Дагэтуль такія артэфакты не былі выяўлены, і пра падобныя нават не было згадак у пісьмовых і этнаграфічных крыніцах. Безумоўна, гэта вельмі адметная і значная знаходка. Форма кола не з'яўляецца тыповай і распаўсюджанай для каменных крыжоў на беларускіх абшарах, таму можна меркаваць пра ўплывы іншых традыцый.

Сёння мы можам казаць пра найбліжэйшыя аналагі полацкай знаходке - гэта каменныя колавыя крыжы ў Латвіі, напрыклад, у Айзкраўклэ і Кокнэсэ. Яны блізкія не толькі з гледзішча геаграфіі, але і найбольш адпавядаюць па форме, а крыж з Айзкраўклэ яшчэ і мае амаль такі ж самы знак, як і полацкі крыж.

photo_2021-05-01_18-53-10

Падобна, што гэты сімвал можа з'яўляцца асабістым клейнам, прыкметай роду і ўласнасці. Такія знакі ставілі замест подпіса ў дакументах, на асабістых рэчах, на надмагіллях. Іх выкарыстанне добра вядома, як на тэрыторыі Беларусі, так і па ўсім Балтыйскім рэгіёне. Да адносна нядаўняга часу архаічная традыцыя ўжывання клейнавых знакаў захоўвалася беларускімі бортнікамі (так званыя “бортныя знамёны”). Адметна, што ў Полацкім ваяводстве панцырныя баяры выкарыстоўвалі клейнавыя знакі да канца XVІІI ст.

Адрозненне паміж знакамі на крыжах з Полацка і Айзкраўклэ невялікае, а асноўная розніца выяўляецца ў колькасці невялікіх гарызантальных рысак пад і над асноўным элементам знака. Такія дадатковыя рыскі выкарыстоўваліся для асабістых знакаў, каб адрозніваць людзей, якія ў сваяцтве паміж сабой. Ці ёсць гэта сведчаннем сваяцтва крыжоў і людзей, якія з імі звязаны? Ці гэты знак мае іншае значэнне? Пакуль тут нічога пэўнага нельга сцвярджаць.

photo_2021-05-01_18-52-58

У Латвіі ў народзе крыжы ў коле лічаць шведскімі. Колавыя крыжы, уласна, сапраўды вядомы на тэрыторыі Швецыі, напрыклад, на выспе Готланд. Аднак крыжы такой формы вядомы яшчэ і ў Эстоніі, рэгіёне паўночнага узбярэжжа Германіі, гістарычных Наўгародскай і Пскоўскай землях. Гэта той Балтыйскі рэгіён, з якім Полацк працяглы час меў разнастайныя шчыльныя кантакты: гандлёва-эканамічныя, ваенна-палітычныя, культурныя.



Падобныя крыжы знаходзяць на старых могілках, ці каля храмаў. Каменныя крыжы ў коле масава пашыраюцца ў гэтым рэгіёне недзе з XVI ст., хаця вядомы і больш раннія знаходкі, як і пазнейшыя капіраванні. Пытанне шляхоў распаўсюджвання такой формы крыжа ў рэгіёне і уплываў застаецца яшчэ адкрытым, хаця звычайна называюць крыніцу паходжання Швецыю ці Германію. Важнай справай для атрыбуцыі полацкага крыжа будзе вывучэнне матэрыялу, з якога ён зроблены. Як мінімум можна зрабіць выснову пра мясцовае ці імпартнае паходжанне знойдзенага крыжа.

photo_2021-05-01_18-53-14

Археолог из Полоцкого госуниверситета Алексей Коц считает, что предварительно артефакт можно датировать 17-18 вв. Он попадает в границы датировки археологического памятника Экиманьский посад. Он не местного происхождения.

– Ён зроблены з каменя, які вельмі прыдатны для апрацоўкі, і які мае не мясцовае паходжанне. З якога камня, паспрабуем пазней разабрацца. Простыя каменныя крыжы былі пры царкве ў Экімані і зараз адзін з іх захоўваецца ў музеі-запаведніку.

Экіманьскія крыжы вядомыя з 19 ст., іх яшчэ замалёўваў мастак Струкаў у сярэдзіне 19 ст. Але падобнага крыжа ў коле тады ўжо не было. Па аналогіі з наўгародскімі знаходкамі, крыж у коле павінен быў мець пастамент, на якім ён стаяў. Зараз ён адламаны і згублены. Цікавай выглядае адтуліна на бакавай паверхні, але пакуль цяжка казаць пра яе значэнне.

На мой погляд, цікава, што крыж зроблены вельмі акуратна. Захаваны ўсе прапорцыі, дакладныя памеры, роўнае кола. Крыжы, які робяць з нашых мясцовых парод камянёў не маюць такіх дакладных параметрычных дадзеных. Нашыя не такія ахайныя. Але гэта, магчыма, звязана са складанасцю апрацоўкі камня.

photo_2021-05-01_18-53-19

Фото: Стас Силка

Читайте такжеВыходит новая книга о Евфросинии Полоцкой. Ее автор обещает рассказать все, что известно о полочанке, ее времени и том самом кресте

Мистический Полоцк и время, когда в Новополоцке был самый демократичный горсовет: новый выпуск подкаста о двух городах

Советовал белорусам учиться у украинцев, пережил войну, но потерял рукописи. История поэта, ставшего своим в Полоцке

12jav.net

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код