Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са святам нараджэння Хрыста. Яго словы прыводзіць сайт газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік». Прыводзім урывак з віншавання.
Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай марай.
Сярод гэтага смутку і няпэўнасці зноў чутны вокліч: «Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!» Гэта не проста даніна рэлігійнай традыцыі, афарбаванай святочнай дэкарацыяй, ці спроба забыцца на нейкі час, акунуўшыся ў святочную мітусню. Гэта – вызнанне праўды, з якой бярэ пачатак тая самая надзея, якая трымае нас пры жыцці. Больш за тое, надзея, якая выводзіць нас нават па-за межы зямнога жыцця! Бо «…хто верыць у Мяне, мае жыццё вечнае»! (Ян 6,47).
...
Нованароджаны Збаўца няхай агорне сваёй ласкай кожнага з вас, усю нашу Краіну і ўвесь свет, каб мы, прызнаўшы над сабой уладу Яго Міласэрнай любові, станавіліся здольнымі самі дзяліцца гэтай любоўю з іншымі!
Здароўя, радасці, спакою і Божага бласлаўлення на ўвесь надыходны 2022 год! Са Святам!
Расклад святочных набажэнстваў у Полацку і Наваполацку.
Чытайце таксама: Каталікі сустрэлі Божае Нараджэнне – фотарэпартаж з касцёла святога Андрэя Баболі ў Полацку
Дети рассказывают о Рождестве. Посмотрите праздничный проект театра «Арт» и «Радыё Марыя»
Гномы в Полоцке. «Фабрика подарков» приглашает в новогоднее сказочное путешествие