Главная > Новости > Культура > Літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», якую заснавалі ў Полацку, спаўняецца 30 гадоў


Літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», якую заснавалі ў Полацку, спаўняецца 30 гадоў

14:18, 14.02.2022 2206 Источник: gorod214.by

Літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» – 30 гадоў. Гісторыю яе з'яўлення распавядае адзін са стваральнікаў, вядомы полацкі літаратар Алесь Аркуш.

Заснаванне

ўгодкі ТВЛ Галерэя Рыса Полацк 1994

Першыя ўгодкі ТВЛ. Галерэя «Рыса». Полацк, 1994

Прэмія была заснаваная ў 1993 годзе сябрамі Таварыства вольных літаратараў, якое было зарэгістравана ў Наваполацкім гарвыканкаме. Я шукаў нейкую арыгінальную назву. У энцыклапедыі прачытаў, што Вялес сярод іншага апекаваўся і мастацтвам. Падумаў, ну як раз падыходзіць, добры патрон для літаратараў. А гліна – гэта такі ўніверсальны, народны матэрыял, вырабы з якой ёсць у любой хаце і кватэры. Ды й Бог стварыў чалавека з гліны. У Алеся Разанава ёсць цудоўная паэма «Гліна», у якой паэт разглядае гэты, здавалася б, вельмі звыклы і просты матэрыял як нешта таямнічае і метафізічнае. 

Усе пакідаюць у ёй
Свой след —
Нібы пазначаюць месца,
Куды вярнуцца.
Калі дакранаюся да яе,
Яна
Нешта інакшае ўжо,
Чым гліна.
Такім чынам, усе зоркі сышліся і нарадзілася першая ў Беларусі незалежная літаратурная прэмія.

Узнагарода

272867630_384723100003888_5558693566425722714_n

«Гліняны Вялес»

Узнагародай, якую ўручаюць лаўрэату, з’яўляецца керамічная выява стода Вялеса. Эскіз гэтай узнагароды распрацаваў мастак Сяржук Цімохаў (1960-2012), які на той час жыў у Полацку.

У сваёй творчасці мастак разважаў аб глыбінных вытоках беларускай культуры, перадусім, гэта быў пошук суладнага існавання чалавека з прыродай, пранікнення ў яе таямніцы. Такое сваё разуменне Сяржук імкнуўся ўкласці і ў вобраз узнагароды. Мы з ім сябравалі, і, відаць, пад яго ўплывам і нарадзіўся наш «Вялес». А выконвалі скульптурную кампазіцыю розныя керамісты – як з Полаччыны, так і з Мінску.

Лаўрэаты

Севярынец

Алесь Аркуш і Ганна Севярынец

Першапачаткова мы арыентаваліся на нетрадыцыйную, эксперыментальную літаратуру. Шукалі штосьці адметнае, авангарднае. Першым лаўрэатам стаў паэт Ігар Бабкоў за цікавы, арыгінальны зборнік вершаў «Solus Rex». Другой лаўрэаткай была паэтка Людка Сільнова за першы ў Беларусі зборнік візуальнай паэзіі «Рысасловы». Трэцім лаўрэатам стаў сам магістр беларускай эксперыментальнай паэзіі Алеся Разанаў за кнігу вершаў «Паляванне ў райскай даліне».

1

Альгерд Бахарэвіч



Затым, калі з эксперыментамі і постмадэрнізмам у Беларусі стала ўсё ў парадку, мы пачалі выбіраць лаўрэатаў, не звяртаючы ўвагі на ўдзел у паэтычных пошуках. Сярод лаўрэатаў былі Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Андрэй Федарэнка, Ганна Севярынец, Міхась Андрасюк і іншыя.

Казько

Віктар Казько

цырымоніі уручэніі прэміі Валянціну Акудовіч

Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў

_1

Сяргей Астравец

Акулін

Эдуард Акулін

Вылучэнне

Вылучыць на прэмію можа любы чалавек, даслаўшы ў аргкамітэт кнігу, выдадзеную ў тым годзе, за які адбываецца разгляд. Пераважна гэта робяць выдавецтвы і сам аўтар. Прэмія прысуджаецца за лепшую беларускамоўную кнігу, яна можа быць напісаная ва ўсіх мастацкіх жанрах – паэзія, проза, эсэістыка, нарысы, драматургія. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі адзін раз. Таму перш чым вылучыць аўтара кнігі, трэба паглядзець у інтэрнэце ў Вікіпедыі, спіс лаўрэатаў.

Читайте также10 кніг, якія могуць атрымаць літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Сярод іх і тыя, што звязаны з Полацкам

Полоцкий камень с историей, который на днях исчез, вернули на место (Фото)

Мистический Полоцк и время, когда в Новополоцке был самый демократичный горсовет: новый выпуск подкаста о двух городах

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код