Главная > Новости > Культура > 10 кніг, якія могуць атрымаць літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Сярод іх і тыя, што звязаны з Полацкам


10 кніг, якія могуць атрымаць літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Сярод іх і тыя, што звязаны з Полацкам

11:00, 16.01.2022 2107 Источник: gorod214.by

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2021 год. Распавядае адзін з заснавальнікаў прэміі пісьменнік Алесь Аркуш.

000351_1623132101_444934_big_1

Сёлета ў наш шорт-ліст трапіла 10 кніг, раней іх было 5. Але з-за таго, што мы разглядаем досыць вялікі кніжны абсяг – гэта і проза (мастацкая проза, нон-фікшн, папулярызатарскія гістарычныя кнігі), паэзія, драматургія, казкі, публіцыстыка, эсэістыка, то мы пашырылі шорт-ліст да 10 кніг. 

Валянціна Аксак «Трэці Эдэм». Мінск, «Кнігазбор». Гэта чарговы новы зборнік паэткі, якая моцна звязаная з Полаччынай. Тут яна працяглы час жыла і працавала ў полацкай раённай газеце.

Анатоль Брусевіч «Крылы». Гродна, «Літара». Гэта выбранае гарадзенскага паэта за ўсе мінулыя гады. Прыгожую прадмову да кнігі напісала славутая гарадзенская паэтка Данута Бічэль.

Дарʼя Бялькевіч «Слёзы на вецер». Мінск, «Янушкевіч». Гэта дэбютны зборнік паэзіі, які быў названы экспертамі лепшай паэтычнай кнігай 2021 года.

IMG_8894

Ірына Жарнасек «Нашых дзён крыгаход». Мінск. «Pro Christo». Гэта кніга прозы вядомай наваполацкай пісьменніцы, якая распавядае пра сваё дзяцінства на Глыбоччыне.

Сяргей Календа «Дэкалог». Мінск, «Логвінаў». Гэта кніга канцэптуальнай прозы. У кнізе дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў.



Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Мінск, «Галіяфы». Гэта чарговая кніга прозы вядомай паэткі. Яе прозу можна смела акрэсліць, у добрым сэнсе гэтага слова, як жаночая проза.

Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі». Мінск, «Галіяфы». У гэтай кнізе аўтар аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору.

Сяргей Пляскач «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому». Мінск, «Галіяфы». У гэтай кнізе аўтар апісвае норавы і ўмовы службы ў войску ў апошнія гады існавання Савецкага Саюза.

Віктар Сазонаў «Генетычны алфавіт». Беласток, «Ніва». Гэта першы раман Віктара Сазонава. Раман унікальны, не мае аналагаў у беларускай літаратуры. З аднаго боку гэта напісана ў гумарыстычным ключы, але пры гэтым аўтар уздымае вельмі сур“ёзныя праблемы, якія датычаць усяго свету.

Сяргей Тарасаў «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж». Менск,«Цымбераў». Унікальная кніга пісьменніка, гісторыка, археолага, вялікага сябра Полацка. У кнізе аўтар аб'яднаў усе вядомыя звесткі пра галоўную Святую Беларускай зямлі – Еўфрасінню Полацкую. Развенчвае некаторыя міфы, але і робіць шмат адкрыццяў.

Читайте также«Вялікі паэт і вялікі чалавек»: у Полацку адкрылася выстава ў гонар Генадзя Бураўкіна – аўтара той самай Калыханкі, якую ведае кожны беларус

Мистический Полоцк и время, когда в Новополоцке был самый демократичный горсовет: новый выпуск подкаста о двух городах

Советовал белорусам учиться у украинцев, пережил войну, но потерял рукописи. История поэта, ставшего своим в Полоцке

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код