«Сейчас не время». Эту фразу мы слышим и видим в комментариях, произносим внутри себя. Особенно часто звучит она в адрес тех, кто поет, танцует, пишет картины, проводит какие-то активности. Мы спросили жителей Полоцка, профессии которых связаны с творчеством, чем они живут сейчас. Где черпают силы и вдохновение, как не падают духом в трудных ситуациях, что могут посоветовать тем, кто чувствует себя растерянным или уязвимым?
Художница Екатерина Мясникова о поиске красоты и светоизвлечении:
«Все мы сейчас живем новостями – в их ожидании, нежелании, избегании, жадном поиске. Во всем этом одновременно. И это сильно истощает, ведь такой поток информации и такое сумасшедшее давление: мы ищем, впитываем, пропускаем через себя высочайшую концентрацию боли. Никто из нас к этому не был готов.
Для меня средством для выпуска эмоций является работа. Я стараюсь «проораться» в картинах. Стараюсь все эмоции и чувства выпихнуть из себя в свои работы: наверное, потому они сейчас могут быть такие напряженные по цветовой гамме.
Спасает то, что можешь сделать своими руками. Я валяю птичек, стараюсь что-то делать по дому: когда руки работают, голове легче. Ну и собаку обнимаю, конечно, – столько раз в день, сколько выдерживает собака – это лечебные объятия.
«Все проходит», – говорил Соломон. Я стараюсь помнить об этом. Какими бы не были прогнозы, нужно делать свое дело: учить, лечить, работать, строить, ремонтировать.
То, что ты можешь лучше всего делать, то и должен. Меня очень спасает студия, где я учу взрослых людей видеть и рисовать окружающий мир. Находить красоту и простоту в материальном и нематериальном.
А еще мне близка идея светоизвлечения – стараться писать наполненные светом работы. Это нам нужно сейчас в глобальном человеческом масштабе. И теми, кто может извлекать свет, даже находясь во тьме, я искренне восхищаюсь. Если свет есть внутри тебя, им нужно разбавлять то, что сейчас с нами происходит. Вот и я стараюсь искать свет, даже иногда нахожу».
Экскурсовод Алена Изергина о том, что важнее всего делать именно сейчас:
«У любы час трэба заставацца Чалавекам. Важна разумець каштоўнасць кожнай асобы: мы ўсе розныя, гэтым і цікавыя. Менавіта дзякуючы плюралізму меркаванняў адбываецца рух наперад, знаходзяцца выйсці пад час абмеркаванняў. У цяжкіх сітуацыях асабліва важна дапамагаць адзін адному. Пачаць з малога: павітацца, саступіць месца, падаць руку. Напрыклад, павітаўшыся раніцай з чалавекам вы задасцё добры настрой на ўвесь дзень. Важна размаўляць з людзьмі і чуць іх меркаванне. Маральныя прынцыпы жыцця ў нас ва ўсіх закладзены аднолькавыя, у аснове якіх вартасць Чалавека і добразычлівыя адносіны паміж Людзьмі».
Музыкант, участник фольклорного коллектива «Варган» Денис Яцкевич о том, что можно делать, если не можешь изменить внешние условия:
«Усё ў свеце цесна ўзаемазвязана, хоць вельмі часта гэта невідавочна. Узяць хаця б пары супрацьлегласцяў: дзень-ноч, вада-агонь, разбурэнне-стварэнне і г.д. Чым менш аднаго, тым больш другога, дзе заканчваецца адно, там узнікае іншае, непасрэдная ўзаемазалежнасць. Ва ўсходняй традыцыі медыцыны пры лекаванні якога-небудзь хворага органа ці функцыі арганізму, вельмі пільную ўвагу надаюць падтрымцы ягонага парнай, яшчэ здаровай функцыі. То бок не мае месца поўная канцэнтрацыя ўвагі на знішчэнні хваробы – замест гэтага адбываецца рэгуляванне цэльнай сістэмы, бо прычыны хваробы, хутчэй за ўсё, комплексныя і невідавочныя.
Гэткім чынам, здалёк, захацелася падвесці да сваёй думкі пра вострую неабходнасць сучаснаму чалавеку задумвацца пра свае каштоўнасці, апоры. І так досыць шмат увагі канцэнтруецца вакол таго, што не з'яўляецца здаровым, і прычынамі чаго з'яўляюцца комплексы.
Колькасць энергіі заўсёды была і будзе абмежаванай, у нас ёсць выбар, як ею распараджацца. Цалкам неабходна надаваць дастатковую колькасць увагі сваёй нармальнай жыццядзейнасці, улюбёным заняткам, людзям, дысцыплінаванасці ў выкананні неабходных спраў, накшталт заробку грошай і прыборкі пад канапай.
А яшчэ – чаму б не задумацца пра пашырэнне сваіх межаў? Пераглядзець закаранелыя перакананні, звыклыя паводзіны, заўважыць у сабе ці іншых тое, што магло быць доўгі час незаўважана ці ігнаравана. Можна навучыцца чаму-небудзь новаму ці звярнуцца да свайго колішняга навыку, які прыносіў некалі добрыя пачуцці. На чым канцэнтруе ўвагу чалавек, туды і накіроўваецца ягоная энергія.
Усё больш і больш я заўважаю, што заўсёды штосьці адбываецца, заўсёды ёсць што рабіць. Варта найперш самому зрабіць крок, пачаць пошук. Чалавек можа жыць ў мегаполісе, дзе ёсць усё, але такім чынам, што з ім нічога не будзе адбывацца. Проста, мяркую, гэта не пра знешнія ўмовы, а пра ўнутраныя памкненні. А калі знешнія ўмовы прымаюць нездавальняючы выгляд, калі яны не могуць быць змененыя ўласнаруч, то тады большай увагі вартыя ўмовы унутраныя і тыя ўмовы, якія можна самому ствараць».
Хореограф Инна Абрамович о красивом, добром и утешающем:
«Да, случается слышать, что сейчас «не до танцев». Но я думаю так: у меня есть дело, которое я люблю и которое могу кому-то передать. У нас огромный коллектив, считающий себя настоящей семьей. Мы задумали сделать спектакль, трудимся над ним уже много месяцев.
Считаю, что возможность творчества делает тебя чище и лучше. Ты трудишься, работаешь над собой, вместе с другими делаешь что-то красивое, утешающее, доброе. 15 апреля в ЦК «Полоцк» наш «Импульс» показывает свою постановку «Малефисента 2.0»: сказку, в которой очень много пересечений с нынешней реальностью. Это история о о прощении, любви и силе света. Работать сейчас непросто, очень много давящих обстоятельств, которые словно шквальный ветер вымывают тебя из чистого океана творчества на грязный берег реальности. Но мы латаем нашу лодочку и снова заходим в воду. И плывем на свет».
Создательница журнала «Працяжнік» Катерина Иванова о возможности наполнения в опустошающее время:
«У мінулым годзе мы прыдумалі стварыць электронны часопіс, дзе б маглі ўтульна суіснаваць і сапраўдныя літаратары, і ўсе тыя, каму ёсць, што сказаць. Назвалі яго «суцяшальным» – ён і праўда атрымаўся такі. Новы нумар павінен выйсці ў красавіку. Я сумнявалася, ці патрэбны ён зараз. Людзі сядзяць у навінах, якія там часопісы! Але усе сталі пытацца, чаму мы маўчым, чаму не выходзім, бо трэба ж напаўняцца нечым у апусташальны час.
Таму вясновы нумар будзе, і мы вырашылі прысвяціць яго нашым бабулям-прабабулям, дзядулям-прадзядулям. Тым, хто ў дзяцінстве напаўняў наш сусвет не толькі смачнымі блінкамі горачкай на талерцы, не толькі асалодай прачынацца на высокім ложку і чуць, як вясковы свет гучыць за вакенцам з ружовай геранню на падваконні. Але і напаўняў нас асаблівай мовай, звычкамі, гісторыямі і неперадавальнай цеплынёй. Я вырашыла, што гэтыя ўспаміны трэба недзе сабраць, бо нашыя дзеці ўжо не засталі тое пакаленне, і шмат у чым проста не разумеюць нас. А гэта ж і генетычны код і, нарэшце, нешта важнае, з чаго складаецца наша ідэнтычнасць. Калі хто з чытачоў жадае напісаць свой тэкст у наш нумар, будзем рады – пішыце ў інстаграм.
Усім бы пажадала часцей сустракацца с сябрамі ды блізкімі, часцей казаць адзін аднаму нешта цеплае, часцей абдымацца ды проста берагчы сябе і любімых людзей. Гэта дакладна можа кожны».
Эксурсовод Стась Силка о том, как разгрузить голову:
«З дзяцінства чую, што каб разгрузіць галаву ад праблем эмацыйных, трэба працаваць. Не ведаю, што на гэта скажуць псіхолагі, але мой вопыт паказвае, што гэта дзейнічае. Мне пашанцавала, я маю працу, якая прыносіць мне задавальненне. Працую з людзьмі прыемнымі, якія хочуць ведаць нешта новае і чакаюць, што я ім дапамагу ў гэтым. Ты не можаш іх падвесці, і твае праблемы адыходзяць на другі план. Таксама кажуць, што трэба не проста працаваць, а працаваць фізічна. Часткова і таму я пайшоў яшчэ на фізічную працу, гэта сапраўды разгружае. Ніякіх адкрыццяў, канешне, не зрабіў, але падзяліўся сваім вопытам. Любыя праблемныя часы сканчваюцца так ці іначай, нельга кіснуць, трэба быць гатовым да светлых дзён».
Читайте также: Активизм, анимация, самобытность. Полоцк представил новые проекты на туристической выставке в Минске
Как бизнес-идею претворить в жизнь? В Полоцке создают платформу для продвижения региона