Главная > Новости > Общество > Жива ли рок-музыка в Полоцке? Старожилы местной сцены дали концерт в ГДК после долгого перерыва


Жива ли рок-музыка в Полоцке? Старожилы местной сцены дали концерт в ГДК после долгого перерыва

08:00, 20.04.2022 2311 Источник: gorod214.by/

Напэўна, палачане засумавалі па жывых канцэртах. І мясцовыя музыкі даўно не мелі добрай магчымасці зайграць для месцічаў. За час пандэміі шмат хто ўжо і забыўся, што такое прысутнічаць у зале, дзе гучыць жывая музыка. Але нарэшце зоркі сышліся, і 17 красавіка ў полацкім гарадскім Палацы культуры прайшоў  «Rock Krasavik».

Стас Сілка, фота: Кірыл Смалякоў

1.Freelte

Я ішоў на канцэрт як слухач, неабыякавы да стану нефармальнай культуры ў нашым рэгіёне. Ішоў з разлікам на горшае, падыходзячы да ДК не заўважыў натоўпу людзей, які раней служыў прыкметай таго, што хутка я патраплю ў святочную атмасферу. Гэта насцярожыла, але заўчасна.

1.ПарковаяУлица

Выступалі ў гэты дзень вядомыя ў нашых гарадах гурты «Kola Sjаbroў», «Freelite», «Парковая улица», Павел Сляпцоў з гурта «Версия», «Myrein», «Dreamless», – усіх іх запраста можна назваць старажыламі Падзвінскага року. Але на тое яны і старажылы, каб рабіць якасна і весела!

KolaSjabroy

DSC_5248

Аншлагу не заўважалася, але публіка паводзіла сябе ў лепшых традыцыях жывых рок-канцэртаў: танчылі, весяліліся, падтрымлівалі артыстаў. Значыць, ім патрэбная гэтая музыка, хочацца жывой энергіі канцэртаў. Найбольш прыемна мяне здзівіла абнаўленне публікі – гэта былі пераважна падлеткі, хаця, хапала і старажылаў тусоўкі.

2.KolaSjabroy

Дыяпазон стыляў быў досыць шырокі, ад арт-рока да сучаснага метала. Заўважыў яшчэ адну трансфармацыю мясцовай рок-сцэны. Калі раней выканаўцы гралі шмат арыгінальнай музыкі, хаця ім бракавала навыкаў, то зараз як раз наадварот: усе быццам бы навучыліся граць, гучаць класна, гукарэжысёры ўсё робяць правільна, але змест кампазіцый і ў музычным, і ў тэкставым плане часта ну дужа архаічныя.

2.Freelite

file_47

Спішам гэта на тое, што артысты ў нас мала выступаюць, зараз няма вялікіх рэгіянальных і рэспубліканскіх фестываляў, таму ім няма стымулаў развівацца і змяняцца. Любая творчасць, тым больш жывая музыка, ў наш час выглядае як нешта дзіўнае, таму радасна, што гэтыя артысты ўвогуле існуюць і працягваюць гадамі займацца сваёй справай.

Freelite

У цэлым, паходам на канцэрт я застаўся задаволены, бо бачыць, што ёсць людзі, якія хочуць граць, і людзі, якія гатовыя слухаць, мне вельмі радасна. Але пытанне «Рок-музыка ў 2022 годзе ў Полацку ўсё ці яшчэ не?» для мяне засталося адкрытым. Спадзяюся, што не, і падобна, што не. Хадзіце на канцэрты, падтрымлівайце мясцовых артыстаў.



1.KolaSjabroy

2.ПарковаяУлица

file_46

DSC_5274

DSC_5336

DSC_5205

DSC_5174

Dreamless

Myrein

Читайте также: О борьбе добра и зла рассказывает новая выставка в Художественной галерее Полоцка

Солд-аут в ЦК «Полоцк». Суперзвёзды «Импульса» удивили поклонников яркой юбилейной премьерой

Библионочь проведут в Новополоцке. Посетителям обещают сюрпризы, чудеса и приключения

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код