Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка ладзіць выставу «Род. Сям'я. Лёс чалавечы». 4 кастрычніка а 18 гадзіне жыхароў і гасцей горада запрашаюць на адкрыццё.
Фота: ЦРТК
«Падчас этнаграфічных экспедыцый у беларускія вёскі, мы часта знаходзім у закінутых хатах старыя фотаздымкі. Заўсёды такое адчуванне, што гэта не паперка, а жывы пакінуты чалавек.
Мы сабралі гэтыя фотакарткі, прынеслі старыя здымкі нашых сем'яў і атрымалася вялікая і пранікненная карціна чалавечага лёсу. У экспазіцыю мы дадалі вясковыя артэфакты з пакінутых хат», – так патлумачылі сваю задуму арганізатары.
Экспазіцыя размешчана у выставачнай зале Цэнтра рамёстваў (вул. Паркавая, 1). У дзень адкрыцця – уваход вольны. Выстава будзе працаваць да 2 лістапада, наведаць яе можна будзе штодзень з 9 да 20 гадзін. Даведкі па тэлефоне 50-32-82.
Читайте также: Багач у музеі ткацтва: з крафтавымі сырамі, мёдам і песнямі віталі восень у Полацку