Главная > Новости > Культура > «З жалеза.by». У Полацку запрашаюць пазнаёміцца з гісторыяй кавальства і наведаць майстэрню каваля


«З жалеза.by». У Полацку запрашаюць пазнаёміцца з гісторыяй кавальства і наведаць майстэрню каваля

09:50, 30.10.2022 2163 Источник: gorod214.by/

У Музеі традыцыйнага ткацтва Паазер’я адкрылася новая выстава «З жалеза.by». Яна прысвеча гісторыі кавальства – аднаго з самых старажытных, таямнічых, сакральных рамёстваў, якім з даўніх часоў займаюцца беларусы.

DSC_8206

Фота: Кірыл Смалякоў

Кавальства, як распавядаюць арганізатары выставы, заўсёды было акружана арэолам таямнічасці. Каваль лічыўся загадкавай фігурай, таму што яго заступнікам быў бог агню Пярун. Толькі кавалі валодалі сакрэтамі пераўтварэння цвёрдага металу ў патрэбную і карысную рэч.

DSC_8204

DSC_8209

Сялянін не мог абысціся без сякеры, цвікоў, для прамысловых заняткаў яму патрэбны былі цёслы і бусакі, скобы для лодак, рыбалоўныя кручкі. Для каменных і драўляных дамоў выкоўваліся скобы, клямкі, замкі і ключы. Без майстра-каваля не абыходзілася ніводнае паселішча. Добрага майстра ведала ўся акруга – яго паважалі і шанавалі, ім ганарыліся.

DSC_8208

Музейшчыкі запрашаюць жыхароў і гасцей горада пабачыць  умоўны інтэр'ер вясковай майстэрні каваля, інструменты і шматлікія жалезныя вырабы, а таксама пазнаёміцца з разнастайнасцю кавальскіх традыцый.



DSC_8226

DSC_8203

Читайте также: «Род. Сям'я. Лёс чалавечы». На выставу старых фотакартак запрашаюць у Наваполацку

Стало известно, кто поборется за титул победительницы конкурса «Новополоцкая краса»

Новый концертный сезон открывается в Софийском соборе Полоцка 23 октября

 

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код