Главная > Новости > Общество > «Міфы, фэнтэзі і коцікі». Аўтары цікавых кніг Маргарыта і Яўген Папакуль правялі цёплую сустрэчу з чытачамі ў Полацку


«Міфы, фэнтэзі і коцікі». Аўтары цікавых кніг Маргарыта і Яўген Папакуль правялі цёплую сустрэчу з чытачамі ў Полацку

11:50, 03.12.2022 2485 Источник: gorod214.by/

У Полацкай цэнтральнай бібліятэцы імя Францыска Скарыны адбылася ўтульная сустрэча з творчай сям’ёй палачан. Маргарыта і Яўген Папакуль ахвотна прэзентавалі свае новыя кнігі, падзяліліся асаблівасцямі пісьменніцкай і перакладчыцкай дзейнасці, а таксама расказалі пра літаратурныя планы на будучыню.

DSC_2138

Кастрычнік у герояў сустрэчы выдаўся надзвычай плённым, бо з друку выйшлі ажно тры кнігі: зборнік фэнтэзійных аповесцяў «Вершнікі на дарозе» і казачная аповесць «Муры, Том і дырыжаблік» аўтарства Маргарыты, а таксама заключны том старажытнаісландскай трылогіі «Эда. Песні пра герояў» у перакладзе Яўгена. Нездарма ж уся імпрэза прайшла пад слоганам «Міфы. Фэнтэзі. Коцікі», што вельмі добра ілюструе разнастайнасць творчых сфераў аўтараў.

DSC_2167

Але толькі трыма кнігамі тут не абыйшлося. Яўген прэзентаваў увесь эдычны трохтомнік, распавёўшы пра цікавосткі і складанасці працы з тэкстамі на старажытнаісландскай мове, зачытаўшы ўлюбёныя ўрыўкі. А яшчэ казаў пра актуальнасць твораў ХІІІ стагоддзя і нават пра згадкі Беларусі ў іх!

DSC_2234

Маргарыта падзялілася з ўдзельнікамі сустрэчы сваімі кастрычніцкімі навінкамі, якія сталі сапраўднай падзеяй у беларускай літаратуры («Вершнікі на дарозе» адкрываюць цэлую серыю «Фантастыкі і фэнтэзі»), а таксама распавяла пра цудоўны зборнік аповесцяў  «Яблыкі», з якім у 2017 стала лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Дэбют».

DSC_2216

Не абышлося і без інтэрактыву: госці імпрэзы адгадвалі старажытнаісландскія загадкі ХІІІ стагоддзя, адказвалі на хітрыя і вясёлыя пытанні па новых кнігах Маргарыты.

DSC_2187

Напрыканцы сустрэчы наведвальнікі атрымалі цудоўную магчымасць пагутарыць з Маргарытай і Яўгенам, задаць пытанні і займець кнігі з аўтарскімі аўтографамі. У любым выпадку з пустымі рукамі з імпрэзы не сышоў ніхто: хтосьці вярнуўся дадому з кніжнымі скарбамі, хтосьці з памятнымі падарункамі за правільныя адказы на інтэрактыве, але дакладна ніхто не застаўся без добрага настрою і ладнай порцыі станоўчых эмоцый.



DSC_2139

Ну а тым, хто не патрапіў на цікавую сустрэчу, раім пачытаць кнігі нашых землякоў, каб узбагаціцца новымі ведамі і эмоцыямі, адкрыць для сябе невядомае, загадкавае, чароўнае. Набыць кнігі можна ў інтэрнэткрамах і кнігарнях.

DSC_2221

Читайте также: Освоено 3 миллиона рублей. Министр культуры оценил, как идет реставрация Спасо-Преображенской церкви в Полоцке

В Полоцке состоялся концерт «Rastrelli Cello Quartet». Фотографии

В Полоцком музее ткачества прошел мастер-класс. Там научили делать медовые свечи из вощины

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код