Полацкі гарадскі Палац культуры ладзіць традыцыйны снежаньскі рок-канцэрт, дзе выступяць сем гуртоў з Полацка, Наваполацка, Віцебска. Музыкі будуць спяваць на беларускай, рускай і ангельскай мовах. Канцэрт пройдзе ў дыска-зале 17 снежня, пачатак – а 17 гадзіне.
Фота: Горад214
За час кавідных абмежаванняў публіка засумавала па жывых канцэртах, і цяпер назіраецца новы ўсплеск цікаўнасці да творчасці землякоў, маладзее кола прыхільнікаў. Гэта засведчылі і выступленні рок-музыкаў на плошчы Скарыны падчас Дня горада.
«Rock_Snezhan2022» – зімовае падсумаванне вынікаў, да якога ўдзельнікі рок-гуртоў падрыхтавалі новыя кампазіцыі. Будзе магчымасць пазнаёміцца і з новай полацкай камандай «Насценная фальга». Прыходзьце прыемна адпачыць ў добрай кампаніі.
Читайте также: Волшебство для взрослых и детей. В Полоцк приезжает новогодняя «Фабрика подарков» с гномами, эльфами и чудесными превращениями
В Полоцке открылась выставка фотохудожника Виталия Жихарева – успейте услышать «Мысли в тишине»