Напярэдадні Новага года Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я – філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка – запрашае жыхароў і гасцей горада адчуць казачную атмасферу калядных свят і наведаць прэзентацыі лялечнага тэатра «Батлейка».
Наведвальнікам музея абяцаюць распавесці шмат цікавага пра лялечны тэатр «Батлейка» і традыцыі святкавання Калядаў на Беларусі. А затым пакажуць калядны батлеечны спектакль «Цар Ірад», які заўсёды з захапленнем глядзяць і дарослыя, і дзеці.
У народнай драме зацята змагаюцца Дабро і Зло, але расплата непазбежна прыходзіць да героя, які здзяйсняе злачынствы дзеля захавання свайго дзяржаўнага трону.
Запісацца на спектакль можна па тэлефоне 46-30-41. Музей ткацтва працуе з 10 да 18 гадзін, акрамя панядзелка. Адрас: Полоцк, вуліца Войкава,1.
Читайте также: В Полоцке открывают «Лавку Деда Мороза» и приглашают на мастер-классы по изготовлению новогодних сувениров
Стартуют елочные базары Полоцкого лесхоза. Где и по каким ценам можно купить новогодние деревья?
В Полоцке открылась Резиденция Деда Мороза – дети в восторге от сюрпризов