Арыгінальна вырашылі адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно». Работнікам прапанавалі патлумачыь значэнне беларускіх слоў, якія не маюць аднаслоўных рускамоўных адпаведнікаў. Скласці апытанку дапамог слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі «Самабытнае слова».
Фота: «Трудовая смена»
У мерапрыемстве, як піша карпаратыўная газета, з цікавасцю прынялі ўдзел прадстаўнікі розных прафесій: аператары, ткачы, размотчыкі, маркетолагі, ахоўнікі, інжынерна-тэхнічныя кадры. Большасць з іх паспяхова справіліся з заданнем. Аднак лепшымі сталі слесары-рамонтнікі цэха №9 Андрэй Рагавы, Цімафей Куц, Ігар Мартынаў, Аляксей Увараў, Сяргей Баранаў.
«Усе галоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова цэлага жыцця», – цытуе газета французскага мысляра Франсуа Вальтэра. І запрашае праверыць свае веды чытачоў.
Вось словы, якія трэба было патлумачыць шклозаводцам:
1) AЖAБPAЧЫЦЬ; 2) БAГOЎKA; 3) ГАCЦIHEЦ; 4) MАПА; 5) ПЛЯГА; 6) ПЫТАЛЬНIК; 7) СЁЛЕТА; 8) ТАЛАКА; 9) ШПIК; 10) ШЫПШЫННIК.
Читайте также: Концертному залу Софийского собора в Полоцке исполнилось 40 лет – посмотрите старые фото и видео
Встречаем Масленицу: семь рецептов самых вкусных блинов на каждый день недели