Главная > Новости > Общество > Шануем памяць продкаў – жыхары Полацка і Наваполацка адзначаюць Радаўніцу


Шануем памяць продкаў – жыхары Полацка і Наваполацка адзначаюць Радаўніцу

17:00, 25.04.2023 2056 Источник: https://gorod214.by/

Паўсюдна на могілках сёння можна сустрэць шмат людзей. Беларусы адзначаюць Радаўніцу – Дзень памінання памерлых. Шырокае распаўсюджанне старажытнага свята і ў наш час тлумачыцца душэўнай патрэбаю людзей ушаноўваць памяць продкаў, клапаціцца пра магілы родзічаў, маліцца аб іх душах.

photo_2023-04-25_14-53-11

Фота:Gorod214.by

Радаўніцу адзначаюць на дзевяты дзень пасля Вялікадня. Паходжанне назвы свята выводзяць ад розных слоў: «род», «радасць», «плач з галашэннем», «малітва з плачам і галашэннем па памерлых».

З даўніх часоў кожная сям’я ў гэты дзень ішла памінаць родзічаў і блізкіх спачатку ў царкву, потым на могілкі. На насыпу рассцілалі абрус і пачыналі памінальную трапезу. Крыху ад стравы прынята было пакідаць для мёртвых. У размовах успаміналі нябожчыкаў, як форма выяўлення смутку часта гучалі галашэнні.

photo_2023-04-25_16-07-29_новый размер

photo_2023-04-25_16-04-07_новый размер

«На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць», – кажуць у народзе. Згодна з гэтай прыказкай, дзень заканчваўся застоллем у больш вясёлай форме. Сімвалічнае значэнне рытуалу заключалася ў тым, каб не дапусьціць страху перад смерцю, сьцьвярджаць жыцьцёвы аптымізм.

Разнастайныя абрадавыя дзеянні на Радаўніцу былі скіраваны на тое, каб задобрыць душы продкаў, заслужыць іх спрыянне, апеку, падтрымку.

photo_2023-04-25_16-05-45_новый размер

photo_2023-04-25_16-08-37_новый размер

Па праваслаўных традыцыях на Радаўніцу прынята дзяліцца з памерлымі радасцю Вялікадня, апавяшчаць іх, што «Ісус Хрыстос уваскрос, як уваскрэсне кожны з нас».



Ісус Хрыстос сваім уваскрасеннем з мёртвых перамог смерць. І гэтая перамога павінна вяцясняць смутак аб часовай расстанні з роднымі – трэба радавацца іх нараджэнню ў новае, вечнае жыццё.

У гэты дзень у праваслаўных храмах праходзіць святочная служба, дзе гучыць памінальная малітва, да якой дадаюцца велікодныя спевы. Для памінання блізкіх вернікі падаюць запіскі з іх імёнамі, ставяць свечкі, прыносяць прадукты. Памінанне адбываецца і на могілках. Праваслаўныя хрысціяне запальваюць свечкі, моляць Госпада аб супакаенні душ родных і блізкіх.

photo_2023-04-25_16-09-17_новый размер

photo_2023-04-25_16-07-46_новый размер

Читайте также: На субботнике в Полоцке залили фундамент под стелу в честь героя-летчика Никиты Куконенко

Художественная галерея Полоцка приглашает на выставку картин великого мастера пейзажной живописи

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код