Главная > Новости > Общество > Новая сенсацыя на раскопках у Полацку: археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет


Новая сенсацыя на раскопках у Полацку: археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет

12:25, 08.09.2023 3909 Источник: https://gorod214.by/

Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі гарадского стадыёна ў Полацку працягваюць здзіўляць новымі адкрыццямі. Пра знаходкі апошніх дзён нам распавёў старэйшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Коц.

DSC_5593

Фота: Кірыл Смалякоў

Нагадаем, што раней археолагі знайшлі шмат матэрыялаў, якія сталі падцверджаннем існавання на гэтым месцы буйной вытворчасці па апрацоўцы каляровых металаў – так званага квартала ювеліраў.

А на днях у ювелірнай майстэрні быў знойдзены скарб медных візантыйскіх фолісаў. Гэта старажытныя манеты, адчаканеныя на мяжы 10 – 11 ст., якія патрапілі ў Полацк ў 11 стагоддзі. Гаспадар схаваў іх пад печкай-каменкай, дзе плавілі каляровыя металы.

DSC_5592

Дзве манеты знаходзяцца ў добрым стане, на адным баку прачытваецца надпіс-легенда, на другім – аблічча правіцеля-імператара. Папярэдне навукоўцы мяркуюць, што гэта Васіль II Балгарабойца, пры якім падтрымліваліся цесныя сувязі Кіеўскай Русі і Візантыйскай імперыі.

Пашкоджаныя манеты ўжо адпраўлены на рэстаўрацыю ў музей-запаведнік.  

DSC_5603

Унікальнасць знаходкі ў тым, што раней у Беларусі, як патлумачыў Аляксей Коц, у межах археалагічных раскопак скарбаў візантыйскіх  не знаходзілі. Адзінкавыя манеты былі, а ў складзе калекцыі яны трапіліся ўпершыню.

DSC_5616

Яшчэ адзін каштоўны артэфакт – фрагмент падвескі ў выглядзе сякеркі, што служыла абярэгам для ваяра. На сякерцы напаяна птушачка. Знаходка датуецца 11 -12 стагоддзямі і раней падобных прыкладаў на тэрыторыі краіны зусім не сустракалася. Насіць такія рэдкія статусныя рэчы маглі толькі ваяры высокага рангу.



DSC_5601

Рэдкімі з’яўляюцца таксама фрагменты фальшывых дырхамаў, якія не завозіліся з Арабскага халіфату, а выплаўляліся непасрэдна на месцы. Цікава, што ў 1980-х гадах археолаг Сяргей Тарасаў знайшоў пад час раскопак ў Полацку ліцейную форму для вырабу такіх манет.

DSC_5594

DSC_5568

DSC_5570

DSC_5610

DSC_5627

DSC_5628

Читайте также: Жилье дорожает. Сколько теперь стоят квартиры в Полоцке и Новополоцке?

За день – до тысячи тонн. Участок дороги Р46 в Полоцком районе собираются отремонтировать в два раза быстрее

В Полоцке после капитального ремонта справила новоселье четырнадцатая школа

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код