«Паўлінка» Янкі Купалы: легенда беларускага тэатра – на сцэне Цэнтра культуры Наваполацка

У Наваполацку запрашаюць на спектакль «Паўлінка» па творы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Больш за 70 гадоў камедыя «Паўлінка» займае асаблівае месца на Купалаўскай сцэне. Спектакль стаў сапраўднай візітоўкай тэатра і традыцыйна адкрывае кожны новы сезон, выхоўваючы новыя пакаленні гледачоў і артыстаў.

Гэта кранальная жыццёвая гісторыя пра вечныя каштоўнасці, дзе каханне перамагае састарэлыя стэрэатыпы. У сваёй п’есе Янка Купала бліскуча адлюстраваў традыцыі, побыт, псіхалогію беларусаў, стварыўшы цэлую галерэю яскравых народных характараў.

Каларытныя персанажы, жывая, сакавітая мова, дасціпны гумар, прыгожыя касцюмы, песні, танцы, музыка – усе гэта робіць пастаноўку цікавай і запамінальнай.

«Паўлінка» – сапраўдная легенда беларускага тэатра, што далучае гледачоў да багацця нацыянальнай культурнай спадчыны.

Калі? 2 ліпеня, 18:00.

Дзе? Цэнтр культуры г. Наваполацка, вул. 5-я Лінія, 5.

Кошт? 30 рублеў.

Каса: 58‑79‑30.