«Паўлінка» Янкі Купалы: у Наваполацку паказалі легенду беларускага тэатра. Фотарэпартаж

Фота: Кірыл Смалякоў

Легендарная пастаноўка «Паўлінка», якая лічыцца сапраўднай нематэрыяльнай гісторыка‑культурнай каштоўнасцю Беларусі, 2 ліпеня наведала Наваполацк. Спектакль, які дзесяцігоддзямі ўлюбляе ў сябе публіку сваім задорным гумарам і непаўторным нацыянальным каларытам, сабраў поўны зал.

Больш за 70 гадоў камедыя «Паўлінка» займае асаблівае месца на Купалаўскай сцэне. Спектакль стаў сапраўднай візітоўкай тэатра і традыцыйна адкрывае кожны новы сезон, выхоўваючы новыя пакаленні гледачоў і артыстаў.

Гэта кранальная жыццёвая гісторыя пра вечныя каштоўнасці, дзе каханне перамагае састарэлыя стэрэатыпы. У сваёй п’есе Янка Купала бліскуча адлюстраваў традыцыі, побыт, псіхалогію беларусаў, стварыўшы цэлую галерэю яскравых народных характараў.

Каларытныя персанажы, жывая, сакавітая мова, дасціпны гумар, прыгожыя касцюмы, песні, танцы, музыка – усе гэта робіць пастаноўку цікавай і запамінальнай.

«Паўлінка» – сапраўдная легенда беларускага тэатра, што далучае гледачоў да багацця нацыянальнай культурнай спадчыны.