Шосты па ліку фестываль аматарскіх тэатраў «УMOЎNO» пройдзе ў Полацку 24-26 лістапада. Арганізатары падрыхтавалі разнастайную праграму і запрашаюць жыхароў рэгіёна яшчэ раз сустрэцца з любімымі мясцовымі калектывамі, а таксама пазнаёміцца з новымі спектаклямі, якія прывязуць госці з Масквы, Сартавалы, Мінска, Віцебска, Барысава, Баранавіч.
Фото: umownofest.by
Нагадаем, што у назве праекта «УMOЎNO» закладзена некалькі сэнсаў. Аснову ўтварае слова mono (ад старажытнагрэцкага «адзін»). Акцёр уласным прыкладам дэманструе мастацтва перадачы эмоцый, паказвае эвалюцыю метаду стварэння вобраза героя, улічваючы сучасныя тэндэнцыі свету.
Літара «Ў», што не сустракаецца ў іншых кірылічных алфавітах, падкрэслівае моўныя асаблівасці беларускага народа і выступае як сімвал яго ўнікальнасці.
А яшчэ тэатр – гэта пра пэўную ўмоўнасць таго, што адбываецца на сцэне, дзе шмат залежыць ад рэжысёра, ад галоўнай думкі, ад успрымання гледача.
Мэтай фестывалю арганізатары называюць абмен вопытам у тэатральных эксперыментах і накірунках на шляху да тэатра будучыні. Таму кожны раз у Полацку можна пабачыць нешта новае і нечаканае.
Сёлета фестываль таксама абяцае задаволіць розныя густы. У праграме – меладрама, камедыя, прыпавесць, мюзікл, а яшчэ інклюзіўная, лялечна-драматычная і пластычная пастаноўкі.
Арганізатарамі фестывалю выступаюць аддзел культуры і Полацкі райвыканкам, Полацкі гарадскі Палац культуры і народны тэатр гістарычнага касцюма «Полацкі зьвяз».
Падрабязна пазнаёміцца са спектаклямі можна на сайце «УMOЎNO» па гэтай спасылцы. Выбірайце, што вам даспадобы, і знаёмцеся з тэатральнымі навінкамі.
Читайте также: Большой совместный рок-концерт дали музыканты Полоцка, Новополоцка и Витебска. Знакомим с участниками
«Трансформация образа»: картины-загадки представляет новая выставка в Художественной галерее Полоцка