Главная > Новости > Общество > «Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель». Полацк адкрывае каляндар гістарычных мясцін Беларусі на 2024 год


«Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель». Полацк адкрывае каляндар гістарычных мясцін Беларусі на 2024 год

17:15, 19.11.2023 2131 Источник: https://gorod214.by/

Напярэдадні новага года выдавецтва «Рыфтур» выпусціла маляўнічыя насценныя календары «Планета Беларусь. 12 гістарычных мясцін для вашых падарожжаў» і «Планета Беларусь. 12 прыродных мясцін для вашых падарожжаў». Першы з іх адкрывае Полацк як самы старажытны горад краіны.

91ec9f266ea648ad4bbaa66f20fe14e4

Фота: Сяргей Плыткевіч

Прэзентаваць студзеньскую старонку з Полацкам аўтары выдання пачынаюць са знакамітай цытаты пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель». Ілюструе вершаваны радок выдатнага беларускага творцы адпаведны вобразу фотаздымак Сяргея Плыткевіча. А ўнізе можна пабачыць архіўнае фота, што нагадвае пра былую архітэктурную дамінанту горада – Свята-Мікалаеўскі сабор.

2023-11-19_18-17-31

Наступныя старонкі календара прысвечаны іншым знакавым і найбольш папулярным сярод турыстаў населеным пунктам. Архітэктурныя помнікі Віцебска, Гродна, Нясвіжа, Навагрудка, Браслава можна пабачыць з вышыні птушынага палёту і таксама суаднесці з архіўнымі фота.

2023-11-19_19-21-44

У календарах «Планета Беларусь. 12 прыродных мясцін для вашых падарожжаў» нацыянальныя паркі і заказнікі праілюстраваны выявамі характэрных для гэтых тэрыторый птушак ці звяроў.

2023-11-19_19-18-48

Выданні надрукаваны аднолькавым накладам ў двух варыянтах – па-беларуску і па-руску. Акрамя іншага, выдаўцы хочуць правесці своеасаблівы эксперымент і падагульніць, якой мове аддадуць перавагу жыхары Беларусі. Палачане таксама могуць выказаць сваю пазіцыю і паўдзельнічаць у незвычайным спаборніцтве. 

Календары можна набыць у кніжных магазінах, а таксама ў выдавецтве «Рыфтур» са знiжкай 20%.

2023-11-19_19-19-29

Нагадаем, што дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», вядомы беларускі фатограф і даследчык прыроды Сяргей Плыткевіч калісьці вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме і лічыць Полацк сваёй другой радзімай. Вось тут ён узгадвае пра свае юнацкія гады, сяброў і выкладчыкаў, а вось тут адкрывае новую выставу ў Мастацкай галерэі.



15

У архіве фотамайстра – шмат цудоўных фотаздымкаў з Полацка, якія дэманстраваліся на выставах, ўвайшлі ў кнігі і альбомы.

444

Читайте также: «Там начиналась «Планета Беларусь». Почему фотомастер Сергей Плыткевич считает Полоцк своей второй родиной?

Красноборский рай в Полоцке: не пропустите новую фотовыставку в Художественной галерее

От мюзикла до драмы. Двенадцать разножанровых спектаклей покажут на театральном фестивале в Полоцке

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код