Главная > Новости > Общество > Як у Полацку Цярэшку жанілі. Старадаўнюю беларускую гульню аднавіў фальклорны гурт «Варган»


Як у Полацку Цярэшку жанілі. Старадаўнюю беларускую гульню аднавіў фальклорны гурт «Варган»

08:00, 14.01.2024 1750 Источник: https://gorod214.by/

Фальклорны гурт «Варган», які дзейнічае на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, запрасіў жыхароў і гасцей горада на знаёмства са старажытнай каляднай гульнёй «Жаніцьба Цярэшкі». Было цікава, весела і надзвычай атмасферна. Паглядзіце фотаздымкі, што перадаюць жывыя эмоцыі ўдзельнікаў вечарыны, і, мабыць, наступны раз, вы таксама захочаце далучыцца да іх цёплай кампаніі.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_7736 

Напачатку гасцей вечарыны сардэчна вітала кіраўніца фальклорнага гурта «Варган», дацэнт кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольга Емяльянчык. Яна распавяла, што «Жаніцьба Цярэшкі» – сапраўдны беларускі эксклюзіў. Падобная традыцыя не паўтараецца больш нідзе і нават у нашай краіне распаўсюжаная не на ўсёй тэрыторыі. Гэта адметнасць менавіта Беларускага Падзвіння – Глыбоцкага, Лепельскага, Докшыцкага, Пастаўскага раёнаў. І, натуральна, Полацкага.

DSC_7874

«Калісьці Цярэшка грымела па ўсёй Полацкай зямлі», – зазначыла Вольга Емяльянчык.

І падзялілася ўспамінамі,  як падчас этнаграфічных экспедыцый у вёсках нашага рэгіёна старыя людзі з вялікай радасцю і захапленнем узгадвалі «Жаніцьбу Цярэшкі» як адну з самых важных падзей календара.

Сёння ўнікальная старажытная гульня ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Каб традыцыя не знікала, аматары беларускай народнай культуры імкнуцца аднаўляць архаічны абрад і надаваць яму новае жыццё ў сучасным асяроддзі.

DSC_7793

DSC_7883

Так, гурт «Варган» перанёс «Цярэшку» у Полацк, а ўсе, хто прыйшоў на калядную вечарыну, з задавальненнем сталі ўдзельнікамі вясёлага ігрышча. З імпэтам развучвалі прыпеўкі, жартавалі, смяяліся, спявалі і танчылі пад жывую музыку.

DSC_7828

Хто такі Цярэшка?

У казках Цярэшка сустракаецца як драўляная фігурка, што ажывае пры пэўных умовах. Даследчыкі мяркуюць, што за вобразам галоўнага персанажа гульні можа хавацца старажытнае боства, дух продкаў у вобразе старога дзеда, што з’яўляецца апекуном моладзі і шлюбу.

Скульптар Яўген Білей калісьці выразаў такога міфічнага персанажа з кавалка стогадовага моранага дуба.

DSC_7837

У чым сутнасць «Жаніцьбы Цярэшкі»?

Нашы продкі ладзілі гульню ў калядны перыяд у вялікай хаце ці карчме. Гэта была своеасаблівая рэпетыцыя вясельных абрадаў, калі маладых хлопцаў і дзяўчат жартоўна жанілі.

DSC_7844

Фармаваліся пары па ўзаемнай прыхільнасці, а складалі іх Бацька і Маці, на ролю якіх абіралі старэйшых людзей. Хлопец з дзяўчынай перакручваліся пад «Лявоніху» і лічыліся пажэненымі. Потым пачыналася святочнае дзейства з элементамі флірту, спаборніцтва, дэманстрацыі сваіх перавагаў і талентаў.

DSC_7864

DSC_7799

На працягу года маладыя людзі лічыліся ўмоўнымі мужам і жонкай, але называлі адзін аднаго дзедам і бабкай. «А мой ты дзядулічка, я ж твая бабулічка», – тыповы пачатак многіх прыпевак-цярэшак, у якіх хлопцы і дзяўчаты маглі выказваць свае адносіны да партнёра, у тым ліку, прамаўляць тое, што не прынята было гаварыць адкрыта ў звычайным жыцці.

Нярэдка здаралася так, што пасля жартоўнай жаніцьбы маладыя людзі браліся шлюбам ўжо на працягу года і стваралі сапраўдную сям’ю. А калі не, то на Каляды зноў ішлі жаніць Цярэшку, каб знайсці таго-самага адзінага-каханага, з кім не сумна будзе век векаваць.

DSC_7843

DSC_7724

DSC_7761



DSC_7773

DSC_7790

DSC_7802

DSC_7826

DSC_7871

DSC_7816

DSC_7836

DSC_7839

DSC_7860

DSC_7855

DSC_7863

DSC_7876

DSC_7882

DSC_7886

DSC_7829

DSC_7778

DSC_7754

DSC_7827

DSC_7884

DSC_7732

Читайте также: Когда встреча изменяет жизнь. В Новополоцке покажут спектакль о взаимоотношениях мужчины и женщины

Несметные сокровища небес. Лучшую рождественскую звезду выбирают на выставке в Полоцке

Весна пришла в январе. 2023 год стал одним из самых теплых за историю наблюдений

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код